На стыхійных рынках Віцебску павялічылася колькасьць гандляроў
Мяркую, не адзін я зьвярнуў увагу на пэўную заканамернасьць: з надыходам чарговага эканамічнага крызысу колькасьць гандляроў на несанкцыянаваных рынках гораду павялічваецца ў разы.
«Дзеткі, родненькія, дапамажыце!» – у Сеньненскім раёне ЖКГ гадамі трымае дарослых і дзяцей у катастрафічных умовах
Тры дзясяткі чалавек, дарослыя і дзеці, у былых калгасных панэльках жывуць без ацяпленьня і гарачай вады. Зруйнаваныя пад’езды, самаробныя печкі ў кватэрах, а ў маразы на падлозе замярзае вада – у такіх умовах жывуць беларусы ў 2016 годзе.
У Полацку і Воршы адбыліся прэзэнтацыі новай кнігі Георгія Станкевіча і фільму пра яго
Жыхар Бешанковічаў Георгі Станкевіч вядомы як паэт, бард, настаўнік, грамадзкі дзеяч. Сваёй дзейнасьцю і жыцьцём ён натхніў відэаапэратара Аляксандра Зянкова і журналістку Алену Сьцяпанаву на стварэньне дакумэнтальнага фільму «Я лічу, што я шчасьлівы».
У вёску ў Віцебскім раёне ўжо паўтара месяца не прыяжджае аўтакрама
Праблема ўсплыла ў сацсетках: рэжысэр зь Менску Надзея Гаркунова напісала, што жыхары вёскі Гараднянскі Мох Віцебскага раёну некалькі тыдняў ня могуць купіць малако і хлеб – да іх не даяжджае аўтакрама.
У сьмерці дзіцяці ў Наваполацкай радзільні вінаватыя лекары і чыноўнікі?
У сьнежні 2015 году сям'я Марыны Джуглій чакала трэцяе дзіця. Хлопчыку ўжо выбралі імя – Цімоша. Бацькі былі настроеныя пазытыўна – дасьведчаная мама, сама па адукацыі мэдык. Ды і абсьледаваньні ў пэрыяд цяжарнасьці былі станоўчыя. Нішто не прадвяшчала бяды.