Аляксандр ужо некалькі год жыве ў вымушанай эміграцыі. У замежжы яго нечакана напаткала цяжкая хвароба, адзіным паратункам ад якой з'яўляецца замена тазабедраных суставаў. Адна аперацыя ўжо зроблена, другая наперадзе. Менавіта з абмежаванымі магчымасцямі зарабіць грошы ён звяртаецца з просьбай аб падтрымцы.
Апрача гэтага, ен піша і пра цяжкае матэрыяльнае становішча свайго выдання, для якога ніяк не ўдаецца знайсці сталага вінансавання. У допісе ўказаныя і магчымасці для падтрымкі.
Сацыяльныя сеткі Аляксандра Корнышава, у тым ліку і старонка ў Facebook, прызнаныя «экстрэмісцкімі». У Беларусі супраць яго завялі крымінальную справу. У ліку многіх журналістаў і актывістаў, якія пакінулі радзіму, мужчыну абвясцілі ў міжнародны вышук на тэрыторыі Беларусі і Расіі. Сёлета ў траўні паводле рашэння МУС кааліцыя «Еўрапейскі выбар», удзельнікам якой з'яўляецца Аляксандр Корнышаў, была прызнана «экстрэмісцкім фармаваннем».
Павел Пагодзін