Нядзеля, 02 Люты 2025

У віцебскіх школьнікаў і студэнтаў правяраюць тэлефоны

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Адміністрацыям навучальных установаў даведзена распараджэнне кіраўніцтва пра магчымыя спагнанні, калі выхаванцы трапяць пад увагу міліцыі, а яшчэ горш - судоў за «не тыя» падпіскі. Таксама педагогам загадана адсочваць, ці не былі ўцягнуты падлеткі ў злачынныя схемы «наркамаркетаў».

Паводле Тэлеграм-канала «Vitebsk», у Віцебскім дзяржаўным універсітэце куратары груп не толькі правяраюць тэлефоны студэнтаў, але яшчэ і складаюць справаздачы пра гэта свайму непасрэднаму кіраўніцтву. Праверкі адбываліся ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі, да прыгладу, у тэхналагічным каледжы.

Звесткі прыходзяць і ад школьнікаў: яны распавядаюць, што настаўнікі і адміністрацыя перыядычна патрабуць паказаць тэлефоны.

Такога кшталту кантроль – гэта парушэнне права на прыватнае жыццё. Ен штурхае маладых людзей да прыхоўвання асабістай інфармацыі. Прычым «прасунутая» моладзь здольная зрабіць гэта куды больш паспяхова, чым неабазнаныя ў сучасных тэхналогіях настаўнікі і выкладчыкі. Таму, апрача абвостранага супрацьстаяння, праверкі тэлефонаў наўрад ці здольныя прывесці да якіх-кольвек пазітыўных вынікаў.

Ірына Маляваная