Гэтым разам Андрэй Панкрат вырашыў схітраваць: абражаць апанентаў, не называючы іхных імёнаў і прозвішчаў. У артыкуле «Замежную дзейнасць глыбачаніна прызналі экстрэмісцкай» вядзецца пра «М.» і «Л.». Але па гэтых літарах ды геаграфічных арыенцірах лёгка пазнаць вядоўцаў праграмы «Обычное утро» Канстанціна Місуна (Каверына), які паходзіць з Глыбокага, і Людмілу Лабунскую (Міласлаўскую), якая нарадзілася ў вёсцы Крулеўшчына суседняга, Докшыцкага раёна.

Першыя зборы гуманітарнай дапамогі для жыхароў Куршчыны, «пацярпелых ад добра падрыхтаваных атрадаў ВСУ» прайшлі ў Віцебскай вобласці яшчэ ў жніўні. Іх праводзілі ў Полацку і Наваполацку – гэта гарады-пабрацімы Курска. Арганізатарам быў Фонд Аляксея Талая. Цяпер ініцыятыву перахапіла Віцебская арганізацыя РГА «Белая Русь». Абвешчаную акцыю назвалі «Спиной к спине». Гэта цытата са словаў Лукашэнкі «придёт время, когда будем стоять спиной к спине и отстреливаться вдвоём», сказаных на знак падтрымкі расійскай агрэсіі ва Ўкраіне і супольнага супрацьстаяння «недружалюбнаму Захаду».

Грамадскае абмеркаванне абвясцілі ўжо пасля таго, як у Парку герояў пачалі знішчаць дрэвы пад новы гарадскі аб'ект. Як і варта было чакаць, адным флагштокам гарадскія ўлады вырашылі не абмяжоўвацца. Як і ў Віцебску, тут хочуць абсталяваць асобную плошчу «для ўрачыстых цырымоній і экскурсій турыстаў». У матэрыялах, прадстаўленых для абмеркавання, гаворыцца, што мэта яе стварэння «заключается в повышении патриотического воспитания у населения г. Орши и увеличении значимости государственных символов путем возведения флагштока на территории Парка Героев».

Цаглянае збудаванне з дзюркамі ў падлозе, якое ў Парку культуры і адпачынку чагуначнікаў з'явілася яшчэ ў 60-я гады мінулага стагоддзя, нарэшце знеслі. Жыхары Віцебска патрабавалі гэтага ўжо даўно, але гарвыканкам ніяк не знаходзіў грошай, каб замяніць гэты «дапатопны» аб'ект больш сучасным. Аж пакуль сёлета не наспела неабходнасць зладзіць у парку «народныя гулянні» напярэдадні дзяржаўнага свята. І тады вырашылі, што прыбіральню знясуць у межах Патрыятычнага марафона «Мы вместе – мы едины!»

Гэтымі днямі ў вобласці праходзяць пасяджэнні адмысловых камісій, створаных дзеля працаўладкавання асобаў, што стяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі. У камісіях вымушаны канстатаваць, што людзі адмаўляюцца ад прапановаў працаўладкавання па мала аплочваемыемых спецыяльнасцях і ўладкоўваюцца на працу самі або лічаць за лепшае заставацца беспрацоўнымі.