У суботу 8 лютага ў Віцебску адбылася прэзэнтацыя другога нумару часопіса «Пазыцыя», які выдае Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя «Грамада». Часопіс прэзэнтаваў ягоны рэдактар і кіраўнік партыі Ігар Барысаў. Падчас сустрэчы ён заклікаў прысутных браць актыўны ўдзел у праймэрыз для выбараў адзінага кандыдата ад апазыцыі на прэзыдэнцкіх выбарах.

Толькі на тэрыторыі Віцебску ў 2019 годзе было зафіксавана 5 выпадкаў сьмерці ад перадазаваньня наркатычнымі сродкамі, паведамілі ў пракуратуры Віцебскай вобласьці. Адзначаецца, што пазалетась, у 2018 годзе, сьмерцяў з прычыны ўжываньня наркотыкаў наогул не рэгістраваліся.

Жыхар Віцебску Дзьмітрый Новікаў, які быў затрыманы ў 2018 годзе за ўдзел у баявых дзеяньнях на баку гэтак званай «Данецкай народнай рэспублікі», вызвалены з-пад варты і перададзены ў межах абмену на грамадзян Украіны, якіх незаконна затрымалі, асудзілі і ўтрымлівалі на непадкантрольнай Кіеву тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласьцей, паведамляе Радыё Свабода.

Рэдакцыя праваабарончага сайту «Віцебская Вясна» шчыра віншуе сваіх чытачоў з Новым годам і выказвае сардэчную падзяку ўсім тым, хто быў побач з намі ў 2019-м годзе.

Талачынскі раённы аддзел сьледчага камітэту распачаў крымінальную справу ў дачыненьні 25-гадовага жыхара Талачынскага раёну за «ўхіленьне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу» (ч.1 арт. 435 КК РБ). Мужчыне пагражае да двух гадоў пазбаўленьня волі.