Пятніца, 01 Лістапад 2024

Мінімум 95 палітычных адміністрацыйных спраў было разгледжана ў кастрычніку судамі Віцебскай вобласці

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Праваабаронцы ведаюць далёка не пра ўсе судовыя працэсы, якія праходзяць на Віцебшчыне паводле арт. 19.11 КаАП і арт. 24.23 КаАП. Бо тыя суды, якія адбываюцца над затрыманымі жыхарамі рэгіёну ва ўмовах ІЧУ праз анлайн-сувязь, як правіла, не ўказваюць у раскладах судоў. Таму іх сапраўдная колькась можа быць у некалькі разоў большай.

І ўсё адно, у адпаведнасці нават з такімі прыблізнымі падлікамі, сёлетні кастрычнік  стаў рэкордным па колькасці  судоў над тымі, каго звінавацілі ў "распаўсюдзе экстрэмізму" або ў "несанкцыянаваным пікетаванні" у інтэрнэце.

Паводле звестак з адкрытых крыніц, найбольшая колькасць судоў па палітычных «адміністратыўках» была зафіксавана 28 кастрычніка: у гэты дзень у судах вобласці прайшлі мінімум 13 такіх працэсаў.

Асабісты «працоўны рэкорд» 25 кастрычніка ў судзе Чыгуначнага раёна Віцебск ўстанавіла суддзя Алена Цыганкова: яна правяла адзін за адным 5 судовых працэсаў паводле ч.2 арт.19.11 КаАП.

Сяргей Шарапаў