Першы аргумент: гмах пад вокнамі істотна зменшыць узровень асвятлення ў класах. Другі аргумент: некалі на гэтым месцы абяцалі пабудаваць дзіцячы садок, але гэтае абяцанне засталося нявыкананым, хаця неабходнасць у дашкольнай дзіцячай установе для жыхароў вуліцы Чкалава па-ранейшаму актуальная.

Пракуратура Віцебскай вобласці запатрабавала ліквідаваць недахопы, а іх знайшлося нямала: пашкоджанні і незамацаванае абсталяванне на гульнявых пляцоўках, пясочніцы без пяску, смецце і зараснікі хмызнякоў у зонах, прызначаных для дзіцячых гульняў. Праінспектаваць дзіцячыя пляцоўкі органы пракуратуры змусілі вельмі скрушныя акалічнасці: у вобласці сёлета значна падвысілася дзіцячая смяротнасць ад знешніх прычынаў.

Аграгарадок Мазалава ў Віцебскім раёне – паказальны. У тым сэнсе, што туды возяць розныя дэлегацыі, каб пахваліцца ўмовамі, створанымі для вяскоўцаў. Там ёсць школа, дзіцячы садок, Дом культуры і нават Цэнтр прыгажосці з цырульняй і трэнажорным залам, аптэка, амбулаторыя... Але дабрацца да апошняй – праблема, асабліва для пажылых людзей.

У апошнія дні верасня прайшло пасяджэнне 8-й сесіі аршанскага райсавета дэпутатаў. У артыкуле, які выйшаў па выніках мерапрыемства ў «Аршанскай газеце», - ні слова канкрэтыкі пра дзейнасць дэпутатаў. Толькі прапагандысцкія фразы і ідэалагічныя шаблоны. Жыхарам рэгіёна так і не стала больш зразумела, чым займаюцца «народныя абраннікі». А тым болей – за што атрымліваюць узнагароды.

Купіць падчас аўкцыёну некалькі будынкаў на вуліцы Суворава выказаў жаданне адзін чалавек. Яго асабістыя дадзеныя не раскрываюцца, вядома толькі, што ён – ураджэнец Віцебска, які цяпер жыве ў Мінску. Не раскрываецца і тое, якія планы мае на комплекс будынкаў у гістарычным цэнтры новы ўладальнік. 2 будынкі з сямі маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці і адпаведна, павінны быць адрэстаўраваны і перапрафіляваны ў адпаведнасці з ахоўным заканадаўствам.