Старшыня БСДП (Грамада) Ігар Барысаў узяў удзел у выбарчай канферэнцыі ў Віцебску
6 сакавіка ў Віцебску прайшла канферэнцыя Віцебскай гарадской арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Удзел у ёй узяў старшыня партыі Ігар Барысаў. У сакавіку споўнілася 30 гадоў з дня ўтварэння БСДП. Устаноўчы з’езд арганізацыі прайшоў 2-3 сакавіка 1991 году.
На 7,5% за год выраслі спажывецкія кошты ў Віцебскай вобласці. Бульба падаражэла на 70%
Спажывецкія кошты ў Віцебскай вобласці ў студзені 2021 году, нават паводле афіцыйнай статыстыкі, былі вышэйшыя за леташнія на 7,5%. Гэта самы высокі паказнік за апошнія чатыры гады, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».
На свабоду выйшаў удзельнік АТА ва Украіне Тарас Аватараў. Адбыў у зняволенні 5 гадоў
26 лістапада з калоніі «Віцьба-3» выйшаў на волю беларускі добраахвотнік антытэрарыстычнай аперацыі (АТА) ва Ўкраіне і ўдзельнік «Правага сектару» Тарас Аватараў. У зняволенні ён правёў 5 гадоў. На такі тэрмін быў асуджаны ў 2016 годзе за незаконны абарот зброі ды боепрыпасаў і за кантрабанду (ч.2 арт. 295 КК і ч.2 арт. 228 КК).
У Дуброўне зноў прыходзілі з ператрусам да Віктара Бугаёва – ён жыве за мяжой
24 лістапада да Наталлі Стрэльчанка – жонкі блогера і актывіста «Народнай Грамады» Віктара Бугаёва, прыйшлі супрацоўнікі міліцыі з панятымі, каб правесці ператрус. Гэта ўжо другі за два месяцы ператрус, які робіць дубровенская міліцыя ў межах крымінальнай справы, заведзенай на Бугаёва нібыта за абразу брэсцкага міліцыянта ў сацсетках.
У віцебскага актывіста Вадзіма Кузьміна канфіскавалі паляўнічую стрэльбу
13 лістапада ў сябра левай партыі «Справядлівы свет» падпалкоўніка запасу Вадзіма Кузьміна міліцыянты Чыгуначнага РАУС Віцебску канфіскавалі паляўнічую стрэльбу і боезапасы. І гэта пры тым, што дзесяць дзён таму Кузьміну працягнулі дазвол на захоўванне і нашэнне зброі.