”Если вас тут «взяли на карандаш» в милиции, то вас уже не оставят в покое. Вам будут постоянно звонить, приглашать на «беседы», постоянно держать в напряге”, піша Эльвіра Мірсалімава.
І спрабуе ўдаваць , што ўжо нават і не памятае, за якія правапарушэнні яе летась затрымлівалі і аштрафавалі . Але наўрад ці ёй можна верыць: Эльвіра Мірсалімава пры кожным зручным выпадку крыўдуе, што яе прыраўнялі да “змагароў”, і што ёй у чаканні суду давялося правесці двое сутак у ІЧУ на жалезнай “шконцы” без матраца.
У лютым мінулага году суддзя суду Чыгуначнага раёна Віцебска Дар'я Шайкова разбірала тры адміністрацыйныя пратаколы, складзеныя на Эльвіру Мірсалімаву. Гэта пратакол, складзены за распаўсюд так званай «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыі (ч.2 арт. 19.11 КаАП) і два пратаколы, дзе сцвярджаецца, што прыхільніца «русского мира» займалася «прапагандай або публічным дэманстраваннем, вырабам, распаўсюдам нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі» (ч.1 арт.19.10 КаАП). Яна размясціла ў сацсетках гістарычных фотаздымкаў, дзе былі выявы нацысцкіх сцягоў са свастыкай. За падобныя “правапарушэнні” яшчэ раней быў асуджаны на суткі віцебскі краязнаўца і фатограф Віктар Барысенкаў. Але тады гэта не выклікала абурэння ў прыхільніцы “русского мира”.
Цяпер, праўда, Мірсалімава сцвярджае, што гэта быў не фашыстоўскі сцяг са свастыкай, а “бандеровский флаг, найденный в захваченном русскими освободителями ВСУ-шном блиндаже”.
Аліна Горкая