Праваабаронца і сябра простага таварыства «Правы для ўсіх» Павал Левінаў зьвярнуўся ў Віцебскі абласны Савет дэпутатаў па фінансавую дапамогу і падтрымку ў справе абароны правоў чалавека ў рэгіёне. Старшыня аблсавету Уладзімер Цярэнцьеў у грашовай дапамозе адмовіў, але паабяцаў «разглядаць канструктыўныя прапановы».

У сераду 22 студзеня ў Віцебскім філіяле міжнароднага ўнівэрсытэту МІТСО прайшло першае ў 2020 годзе паседжаньне круглага стала грамадзкіх аб’яднаньняў і палітычных партый. Нечакана ўзяць удзел у сустрэчы запрасілі і віцебскіх праваабаронцаў.

Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў накіраваў начальніку УУС Віцебскага аблвыканкаму Міхаілу Грыбу заяву з просьбай распачаць супраць яго, Левінава, адміністрацыйную справу. Прызнаецца, што незаконна вырабляе і распаўсюджвае прадукцыю сродкаў масавай інфармацыі і робіць гэта рэгулярна…

10 сьнежня 1948 году Генэральная Асамблея ААН зацьвердзіла і абвясьціла Ўсеагульную дэклярацыю правоў чалавека. Віцебскія праваабаронцы традыцыйна адзначылі гэтую дату бясплатнай раздачай спэцнумару газэты «Народная воля», якая выйшла ў гэты дзень з укладкай «Бараніць правы можа кожны!»

Напярэдадні міжнароднага Дня правоў чалавека на «Віцебскай вясьне» зьявіўся шосты выпуск штогодніка «Шэрая кніга. Хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Віцебскім рэгіёне». Праваабаронцы прааналізавалі ў выданьні стан правоў чалавека ў Віцебскай вобласьці ў пэрыяд ад верасьня 2018-га да жніўня 2019 году.