Супрацоўнік «Офісу па правах людзей з інваліднасьцю» праваабаронца Міхаіл Мацкевіч расказаў у Віцебску пра правы меншасьцяў і ўладу большасьці. Як з гэтым у Беларусі і ва ўсім сьвеце? І – «што ня так?..» Сустрэча з праваабаронцам адбылася 8 сьнежня ў межах праекту «ОГО».

Полацкі блогер Алесь Круткін быў затрыманы 28 лістапада і на наступны дзень пакараны судом Полацкага раёна 15 суткамі арышту. Яго пакаралі толькі за тое, што ён перапосьціў у сацсетках інфармацыю з заклікам прыйсьці на мітынг падчас выбараў. Віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік заклікае падтрымаць рэпрэсаванага па палітычных матывах актывіста.

“Пакуль касьмічныя караблі барозьняць прасторы сусьветнага акіяну, у горадзе Віцебску спраўляць свае натуральныя патрэбы даводзіцца ў прыбіральнях кшталту “сарцір”, якіх у горадзе процьма”, – паскардзіўся ў электронным звароце ў Віцебскі гарвыканкам праваабаронца Павал Левінаў. І папрасіў чыноўнікаў “павярнуцца тварам да туалетаў”. Як ні дзіўна, да просьбы прыслухаліся…

Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў зьвярнуўся ў Вярхоўны суд з просьбай даць прававую ацэнку бязьдзейнасьці судзьдзі Сяргея Будрэвіча, які праігнараваў факт наўмыснай зьнявагі міліцыянтам гонару і годнасьці простага грамадзяніна падчас судовага паседжаньня. Адказ прыйшоў з аблсуду: Будрэвічу будзе прапанавана “падтрымліваць у судзе атмасфэру добразычлівасьці”.

Пра здарэньне праваабаронца Павал Левінаў паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. Ён не выключае, што гэта быў замах на ягонае жыцьцё. Вядзецца праверка, паведамляе Радыё Свабода.