У Паўла Левінава быў канфіскаваны мабільны тэлефон, таму на сувязь ён пакуль не выходзіць.
Як паведамілі блізкія яму людзі, у выніку ператрусаў былі канфіскаваныя таксама іншыя лічбавыя носьбіты (флэшкі, планшэт, сістэмны блок ПК), усяго – 32 найменні. А таксама – 236 аркушаў друкаванага тэксту, нататнік, асабістыя грошы.
Ператрус праводзілі супрацоўнікі ГУБАЗіК. Паводле пастановы аб правядзенні вобшуку, ён праходзіў у межах папярэдняга расследавання крымінальнай справы паводле арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Пасля ператрусаў Паўла Левінава не затрымалі. Ён не мае прававога статусу і знаходзіцца на волі.
Нагадаем, што ў Віцебску 16 лютага ператрус таксама прайшоў у бацькоў праваабаронцы Ірыны Траццяковай.
Зміцер Міраш