Героем нашага чарговага матэрыялу пра ўмовы ўтрыманьня ў ізалятарах часовага ўтрыманьня Віцебскай вобласьці стаў актывіст партыі БНФ з Гарадка Леанід Аўтухоў. Апазыцыянэр браў актыўны ўдзел у сьвяткаваньні Дня Волі ў абласным цэнтры 25 сакавіка, за што быў пакараны 15-цю суткамі адміністрацыйнага арышту паводле артыкулу 23.34 КаАП (парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавага мерапрыемства).

Упраўленьне капітальнага будаўніцтва Віцебскага аблвыканкаму аб'явіла тэндэр на закупку сьнегатапільнай устаноўкі коштам 14 614 рублёў 53 капейкі для СІЗА-2.

«Віцебская вясна» працягвае знаёміць чытачоў з умовамі знаходжаньня ў ізалятарах часовага ўтрыманьня. Журналіст Арцём Сізінцаў асьвятляў веснавыя акцыі пратэсту і суды над іх удзельнікамі ня толькі ў сваёй роднай Воршы, але і ў Магілёве, і ў Віцебску. Супрацоўнікі праваахоўных органаў ацанілі актыўнасьць рэпартэра – ён быў затрыманы 25 сакавіка за Дзень Волі ў Віцебску. Суд прызначыў Арцёму 10 сутак арышту.

У працяг тэмы пра ізалятары часовага ўтрыманьня Віцебскай вобласьці падаём расповед сустаршыні стваранай партыі БХД Паўла Севярынца. Павал, як былы палітвязень, добра знаёмы з пэнітэнцыярнай сыстэмай Беларусі. Сёлета ён быў пакараны 15-цю суткамі арышту пасьля «Маршу недармаедаў» у Воршы, што адбыўся 12 сакавіка.

24-гадовы жыхар Лепеля Васіль Грахоўскі днямі вызваліўся з папраўчай калёніі № 9 у Горках, што на Магілёўшчыне. Хоць гэта ўжо ня першая «ходка» для маладога чалавека, апошнія паўтара году сталі для яго асабліва суворым выпрабаваньнем.