Дзякуючы звароту віцебскага лекара Ігара Пастнова ў пракуратуру Магілёўскай вобласьці, сталі вядомыя некаторыя падрабязнасьці турэмнага жыцьця Сяргея Рыжова, прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта на выбарах 2010 году. Асуджаны паводле часткі 1 артыкулу 167 і часткі 1 артыкулу 339 Крымінальнага кодэксу (сэксуальны гвалт і хуліганства) палітык адбывае пакараньне ў Магілёўскай папраўчай калёніі №15.

Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў (ДВП) Міністэрства ўнутраных спраў адмовіў віцебскаму прарасейскаму палітыку Сяргею Рыжову ў пераводзе яго з папраўчай калёніі №15 (г. Магілёў) у калёнію №3 (пас. Віцьба Віцебскага раёну), а таксама ў сустрэчы зь сябрамі грамадзкай ініцыятывы Віцебску «За сумленную ўладу».

Канфэрэнцыя «Душпастырства і сацыяльная дапамога зьняволеным у месцах пазбаўленьня волі», якая праходзіла на базе Віцебскай духоўнай сэмінарыі, сабрала праваслаўных і каталіцкіх герархаў зь Беларусі, Расеі, Украіны і Аўстрыі, а таксама праваахоўнікаў і навукоўцаў-пэнітэнцыярыстаў з вышэйшых навучальных устаноў.

Разам яны разьбіраліся, як лепш арганізаваць посттэалягічную адукацыю і навучаньне сьвятароў, якія нясуць служэньне ў папраўчых установах, каб яны маглі ў поўнай меры аказваць духоўна-пастырскую, псыхалягічную, юрыдычную і сацыяльна-адаптацыйную дапамогу вязьням.

У завяршэньне форуму замежнікам паказалі, якія ўмовы створаныя ў нашай краіне для асоб, якія адбываюць пакараньне. Госьці наведалі лячэбна-працоўны прафілякторый у Наваполацку і папраўчую калёнію ў Віцебску. Да прыкладу, у ПК-3 яны азнаёміліся з умовамі жыцьця і побыту пастаяльцаў, наведалі мясцовую царкву. Апроч таго, там адбылося падпісаньне рэзалюцыі па выніках канфэрэнцыі.

«Мы прынялі вельмі важны дакумэнт, зьвязаны з арганізацыяй адукацыйнага працэсу для турэмных сьвятароў. Асабліва для тых зь іх, хто ў далейшым стане штатным супрацоўнікам крымінальна-выканаўчай сыстэмы Расеі, Украіны і Беларусі, – сказаў старшыня сынадальнага аддзелу па турэмным служэньні Маскоўскага патрыярхату япіскап Краснагорскі Ірынарх (Грэзін). – Выказваем падзяку ўсім, хто ўдзельнічаў у працы канфэрэнцыі, у тым ліку аўстрыйскаму біскупу Францу Шарлю».

Задаволены вынікамі паездкі ў Беларусь і доктар Карл Дрексьлер, пракурор зь Вены. На яго думку, прыняцьце рэзалюцыі – важны крок у разьвіцьці адносін паміж нашымі краінамі і ўдасканаленьні мэтадаў працы з людзьмі, што спатыкнуліся, , які дазваляе ім вярнуцца да нармальнага жыцьця.

Крыніца: Витебские вести 

Дзьве папраўчыя калёніі будуць ліквідаваныя ў Беларусі, на іх базе будуць створаныя ЛПП. Такое рашэньне зьмяшчаецца ва ўказе кіраўніка беларускай дзяржавы №242 “Аб удасканаленьні дзейнасьці крымінальна-выканаўчай сыстэмы Міністэрства ўнутраных спраў”, падпісаным 28 траўня, паведамляе прэс-служба прэзыдэнта.

У папраўчай калёніі № 8 (г. Ворша) адбылося масавае атручваньне асуджаных ежай, прыгатаванай у сталоўцы ўстановы. Прычынай атручваньня сталі бляшанкі з тушонкай з выразна ўздутымі накрыўкамі, што былі выкарыстаныя для прыгатаваньня ежы асуджаным.