Натхніўшыся ідэяй праваабаронцы Паўла Левінава, які пайшоў сядзець ў ізалятар часовага ўтрыманьня Віцебску з дакумэнтам ад БХК пра тое, што падчас адседкі ён будзе рабіць маніторынг умоваў ўтрыманьня ў ізалятары, «Віцебская вясна» вырашыла зрабіць уласны маніторынг. Балазе пасьля масавых арыштаў актывістаў увесну спэцыяльна сядаць на «суткі» для гэтага ня трэба.

20 траўня адбылося чарговае паседжаньне міжпартыйнага клюбу жаночага лідэрства Віцебшчыны. Пэнітэнцыярная сыстэма Беларусі, умовы ўтрыманьня, як сябе паводзіць, калі затрымалі – пра гэта распавёў слухачам праваабаронца Леанід Сьвецік.

Найбліжэйшым часам у Глыбоцкім раённым судзе адбудзецца разгляд справы грамадзяніна Вялікай Брытаніі Алана Сьміта. Зараз гэта адзіны брытанец ў Беларусі, у дачыненьні да якога расьсьледаваная і адпраўленая ў суд крымінальная справа. Тым ня менш ягоная жонка Магда Валінска ўпэўненая, што Алан ня зьдзейсьніў ніякага злачынства, і верыць у хуткае вызваленьне мужа.

Пасьля пяці месяцаў, праведзеных у СІЗА № 2 Віцебску, грамадзяніну Вялікай Брытаніі Алану Сьміту нарэшце дазволілі сустрэцца са сваякамі. На спатканьне зь Лёндану ў Віцебск прыехала яго сястра. Па завяршэньні спатканьня «Віцебская вясна» пагутарыла з Таней Сьміт. Наша гутарка адбывалася наўпрост у сьледчым ізалятары, у пакоі прыёму перадач.

Вікторыя Лагвіненка расказала, што яе брат Аляксандар адбывае 11 гадоў зьняволеньня за распаўсюджваньне наркотыкаў у калёніі № 13 у Глыбокім.