«Гэтае месца завецца «папраўчая калёнія», але насамрэч гэта ня так. Гэтае месца забівае чалавечую душу і спараджае злосьць сярод вязьняў», – напісаў пра ПК № 3 жыхар Лёндану Алан Сьміт начальніку Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС Алегу Маткіну.

Тэрмін пакараньня японскага мастака Даіча Ёшыда зьменшаны да 1 году 9 месяцаў зьняволеньня. Даічы Ёшыда выйдзе на волю 22 траўня. Пра гэта сям’я зьняволенага паведаміла Радыё Свабода.

«Тэрміновая навіна... Сёньня мне патэлефанаваў Алан з ПК №3 (Віцебск). Алан знаходзіўся ў шпіталі з чацьвярга 4 дні, ён вярнуўся сёньня. Ён сказаў, што шмат вязьняў ужылі вельмі сур'ёзную атруту, бо вада ў калёніі забруджаная», – напісала 29 студзеня ў Фэйсбуку Магдалена Валінска, грамадзянская жонка грамадзяніна Вялікай Брытаніі Алана Сьміта, які ўтрымліваецца ў папраўчай калёніі № 3.

Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў накіраваў тэрміновае паведамленьне спэцдакладчыку ААН па пытаньнях катаваньняў у сувязі з заявамі, якія зрабіў падчас судовых паседжаньняў актывіст Пётар Іваноў. У прыватнасьці, Іваноў паведаміў суду, што 7,8 і 12 сьнежня ў СІЗА яго жорстка зьбівалі ў мэтах атрыманьня прызнальных паказаньняў.

Часовы выканаўца абавязкаў начальніка ІЧУ пры УУС Віцебскага аблвыканкаму маёр міліцыі С. В. Каўрыга ўтойвае інфармацыю пра месца знаходжаньня пункту па прыгатаваньні ежы адміністрацыйна арыштаваным.