Аўторак, 08 Жнівень 2017

У віцебскім СІЗА ўсталююць сьнегатапільную ўстаноўку за 7500 даляраў

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
СІЗА № 2 СІЗА № 2

Упраўленьне капітальнага будаўніцтва Віцебскага аблвыканкаму аб'явіла тэндэр на закупку сьнегатапільнай устаноўкі коштам 14 614 рублёў 53 капейкі для СІЗА-2.

Як вынікае з умоваў тэндэру, сьнегатапілку павінны ўсталяваць падчас рэканструкцыі рэжымнага корпусу №2 сьледчага ізалятару ў Віцебску.

Сьнегатапільныя ўстаноўкі прызначаныя для перапрацоўкі сьнегу, што пазбаўляе ад неабходнасьці яго вывозіць. Яны могуць выкарыстоўваць цеплавую энэргію каналізацыі, скідных водаў ЦЭЦ, цепласеткі або мець сваю ўласную аўтаномную крыніцу цяпла. Якога менавіта тыпу будзе набытая ўстаноўка для СІЗА-2 – невядома.

Сьнегатапілку, згодна з умовамі закупкі, павінны паставіць у кастрычніку 2017 году. Фінансуецца яе набыцьцё з рэспубліканскага бюджэту.

Сяржук Серабро, news.vitebsk.cc