Суд як адзіная магчымасьць для брытанскага падданага даказаць сваю невінаватасьць
Найбліжэйшым часам у Глыбоцкім раённым судзе адбудзецца разгляд справы грамадзяніна Вялікай Брытаніі Алана Сьміта. Зараз гэта адзіны брытанец ў Беларусі, у дачыненьні да якога расьсьледаваная і адпраўленая ў суд крымінальная справа. Тым ня менш ягоная жонка Магда Валінска ўпэўненая, што Алан ня зьдзейсьніў ніякага злачынства, і верыць у хуткае вызваленьне мужа.
Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў утойвае інфармацыю пра ўтрыманьне грамадзяніна Вялікай Брытаніі ў СІЗА
Высьветліць дэталі наконт знаходжаньня брытанскага грамадзяніна Алана Сьміта ў СІЗА № 2 Віцебску спрабаваў прадстаўнік Беларускага Хэльсынскага камітэту Павал Левінаў. Каб атрымаць неабходную інфармацыю, ён накіраваў шэраг запытаў ва ўпраўленьне Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў па Віцебскай вобласьці. Аднак начальнік упраўленьня не адказаў па сутнасьці на ніводнае пытаньне праваабаронцы.