Ліст з такімі словамі атрымала днямі жонка палітвязня Марына Адамовіч ад адміністрацыі глыбоцкай ПК-13, дзе зняволены палітык адбывае пакаранне. Ужо 330 дзён жонка не атрымлівае лістоў ад мужа, таму яна вымушана звяртацца да адміністрацыі калоніі, каб хоць што даведацца пра цяперашні стан Мікалая Статкевіча. У апошнім допісе ёй адказалі, што на яго за парушэнні рэжыму перыядычна накладаюцца спагнанні. Але што да стану здароўя, то «на дадзены момант пагрозы жыццю і здароўю М.Статкевічу няма». Таксама адміністрацыя падкрэслівае, што ен не пазбаўлены права на медычную дапамогу ў выпадку неабходнасці.

На платформе Patronite праходзіць кампанія ў падтрымку палітзняволенага беларускага журналіста, які ўжо 1015 дзён знаходзіцца за кратамі. Арганізатары запэўніваюць, што выбраныя паштоўкі будуць раздрукаваны і дастаўлены сям'і Анджэя, асуджанага паводле арт. 361 Крымінальнага кодэкса (Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) і арт. 130 Крымінальнага кодэкса (Распальванне варожасці ці варажнечы) да 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Малады чалавек асуджаны судом Расонскага раёна Віцебскай вобласці па ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса, за тое, што ў жніўні 2020-га апублікаваў у Telegram дадзеныя аб тым, як вырабіць "кактэйль Молатава". Справу ў закрытым рэжыме 19 ліпеня 2023 года разгледзела суддзя Алена Елавая. У выніку Павел быў асуджаны на 14 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Міжнародная юрыдычная група лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, палітзняволенага праваабаронцы  Алеся Бяляцкага падала петыцыю ў Працоўную групу ААН па адвольных затрыманнях. 3 сакавіка 2023 году Бяляцкага пакаралі 10 гадамі пазбаўлення волі. З моманту арышту ў ліпені 2021 году Бяляцкі мае вельмі абмежаваныя зносіны са сваёй сямʼёй, адвакатам і навакольным светам.

Перад Калядамі Евангелічная царква Нямеччыны нагадала людзям пра лёс больш за паўтары тысячы палітвязняў, якія нявінна знаходзяцца ў турмах Беларусі. Гэтым разам Царква спрычынілась да выхаду аўдыёкнігі “Зекамерон” у перакладзе на нямецкую мову, якую начытаў акцёр Б’ярнэ Мэдэль.