Аўторак, 16 Снежань 2025

Сёння ў Еўрапарламенце дачцэ палітвязня Анджэя Пачобута перададзена прэмія “За свабоду думкі” імя Сахарава

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Прэмияй былі ўганараваныя Анджэй Пачобут - журналіст і актывіст неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі, якога трымаюць у Наваполацкай ПК-1,  і журналістка з Грузіі Мзія Амаглабелі, якая таксама знаходзіцца  ў зняволенні.

 “Мая сям’я не адна, — сказала Яна Пачобут, дачка беларускага журналіста. — Ёсць шмат сем’яў, чые гісторыі адгукаюцца нашай. Сярод іх — гісторыя Міколы Статкевіча, які знік без усялякай інфармацыі, без кантакту, без адказаў. Яго сям’я кожную раніцу прачынаецца з тым жа страхам і той жа надзеяй, якія мы так добра ведаем. Я называю яго імя сёння не як палітычную заяву, а як напамін, што за кожным маўчаннем стаіць чалавечае жыццё і сям’я, якая мае права ведаць праўду. Калі мы вымаўляем гэтыя імёны ўголас, яны перастаюць быць статыстыкай. Яны зноў становяцца рэальнымі».

Анджэя Пачобута затрымалі 25 сакавіка 2021 г., абвінавацілі ў закліку да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецыі ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці. 8 лютага 2023 года журналіста прыгаварылі да 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 

Маргарыта Антончык