Гадавалае дзіця ўзята пад апеку дзяржавы, пакуль прыватную апеку не аформяць сваякі.
У 2020-м годзе Таццяну Пыцько судзілі і штрафавалі за ўдзел у мірных шэсцях. Праз гэта яна страціла настаўніцкую працу ў школе. Пасля нараджэння малодшай дачкі займалася выхаваннем яе і дваіх старэйшых дзяцей ад першага шлюбу.
9 лютага, у дзень затрымання яе мужа Вячаслава Лазарава, да Таццяны Пыцько прыйшлі з ператрусамі і забралі аргтэхніку. На той момант жонка з мужам ужо некалькі месяцаў жылі асобна, і ператрус у Лазарава праводзілі па месцы ягонага жыхарства. У яго таксама забралі аргтэхніку, а самога змясцілі ў СІЗА. Супраць відэааператара-фрылансера высунута абвінавачанне паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса («спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці») за сувязь з недзяржаўным СМІ, прызнаным у Беларусі экстрэмісцкім фарміраваннем.
Сяргей Нікольскі