Блогеру не пашчасціла кантактаваць з былым кандыдатам на пост кіраўніка дзяржавы. Гэта немагчыма, калі адбываеш тэрмін зняволення ў розных атрадах.
На прамзоне таксама магчымасьці пакантаваць няма. У калоніі ўсе ведаюць, што кантакты з Бабарыкам канчаюцца штрафным ізалятары. Вакол Бабарыкі створаны вакуўм, мноства «стукачоў», якія сочаць, каб да яго ніхто не падыходзіў.
Віктар Дзмітрыевіч сам ня лезе ні да кога, ходзіць сам па сабе. Імкнецца нават ні з кім не вітацца, каб іх не падставіць. Таму палітыка і палітвязня паставілі на адну з самых цяжкіх работ — вугаль.
Бабарыка віны не прызнае, на яго ідзе ціск. Але з ім не размаўляюць ня толькі вязьні, але і адміністрацыя. Ці гэта ўнутраная пастанова, ці яна самі баяцца. Кабанаў размаўляў зь некаторымі, пытаўся, чаму не гаворыце з Бабарыкам.
«А раптам ён заўтра стане прэзыдэнтам, ну яго нафіг. Хто ведае, як павернецца. Раптам мы ў Расею ўступім, а ў яго там Мілер, ён становіцца буйным чыноўнікам і нам не паздаровіцца».
Іван Чайка