Напрыканцы красавіка 2021 году Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў пад нумарам 3919/2021 індывідуальную скаргу Мікалая Качурца. Прычынай звароту грамадскага актывіста ў Камітэт было неаднаразовае парушэнне беларускай дзяржавай яго права на ўдзел у мірных сходах і на публічнае выказванне свайго меркавання.

У Камітэце па правах чалавека працягваецца цяжба паміж беларускімі ўладамі і журналісткай з Глыбокага Таццянай Смоткінай, якая падала паведамленне, зарэгістраванае КПЧ пад нумарам 3235/2018. Не так даўно з нагоды разгляду ў Камітэце звароту журналісткі кампетэнтнымі органамі Рэспублікі Беларусь была перададзеная інфармацыя з тлумачэннем пазіцыі ўраду.

Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў пад нумарам 3306 скаргу журналіста Змітра Лупача з Глыбокага. Журналіст настойвае на тым, што беларуская дзяржава парушыла патрабаванне арт. 19 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах – то бок крытычна абмежавала яму магчымасці свабодна выказваць прафесійнае меркаванне.

Стала вядома, што Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў пад нумарам 3794/2020 індывідуальную скаргу аршанскага блогера Дзмітрыя Казлова («Шэры кот»). Сеткавы журналіст настойвае на тым, што беларуская дзяржава парушыла яго права на публічнае выказванне меркавання і на ўдзел у выбарах у якасці кандыдата ў дэпутаты парламенту.

Як стала вядома, яшчэ ў лютым 2021 году Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў пад нумарам 3884/2020 скаргу віцебскага журналіста Вячаслава Лазарава. Журналіст настойвае на тым, што беларуская дзяржава парушыла ягонае права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі.