Праз адмову ад міжнароднай дамовы ўлады хочуць пазбавіць беларусаў магчымасці абараняць свае правы ў Камітэце ААН па правах чалавека
За апошнія дзесяць гадоў дзякуючы дапамозе праваабаронцаў крыху больш за 60 жыхароў Віцебскай вобласці скарысталіся канстытуцыйным правам і звярнуліся ў Камітэт ААН па правах чалавека з мэтай абароны сваіх правоў і свабод, бо імі былі вычарпаны ўсе існуючыя ўнутрыдзяржаўныя сродкі прававой абароны. Камітэт з'яўляўся адзінай міжнароднай інстанцыяй, праз якую можна было абараніць свае грамадзянскія і палітычныя правы ў рамках Факультатыўнага пратакола Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. У выпадку дэнансацыі віцябляне, як і ўсе грамадзяне Рэспублікі Беларусь, будуць пазбаўлены практычнай магчымасці абараняцца ад самаўпраўнасці ўладаў на міжнародным узроўні.
Праваабаронцы асуджаюць намеры ўладаў дэнансаваць Факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах
17 жніўня стала вядома, што Савет Міністраў ініцыяваў прыняцце законапраекта "Аб дэнансацыі Рэспублікай Беларусь Факультатыўнага пратаколу да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах". У гэты час у Палаце прадстаўнікоў ідзе падрыхтоўка да разгляду законапраекта ў першым чытанні.
Камітэт ААН па правах чалавека палічыў парушанымі палітычныя правы жыхара Віцебска
Камітэт разгледзеў зварот віцебскага палітычнага актывіста Андрэя Андрэева, зарэгістраваны ў 2016 годзе пад нумарам № 2863/2016 і вырашыў, што з боку дзяржавы, Рэспубліка Беларусь, мела месца парушэнне яго права на распаўсюд інфармацыі "левай" арыентацыі.
У хуткім часе Камітэт ААН па правах чалавека разглядзіць скаргу віцебскага грамадскага актывіста
5 красавіка Камітэт паведаміў грамадзянскаму актывісту з Віцебску Мікалаю Качурцу аб тым, што яго паведамленне аб парушэнні правоў з боку беларускай дзяржавы прымальна для разгляду Камітэтам па сутнасці. "Ваша паведамленне лічыцца працэсуальна гатовым для прыняцця Камітэтам рашэння аб прымальнасці і па сутнасці" - напісаў у афіцыйным дакуменце кіраўнік Сектара дагавораў аб правах чалавека Ібрагім Салама. Гэта азначае, што ў вялікай верагоднасцю Мікалай зможа абараніць сябе ад самавольства ўлад.
Доктар Пастноў змог абараніць свае правы ў Камітэт ААН па правах чалавека
У ліпені 2021 года Камітэт разгледзеўшы скаргу №2361/2014 жыхара Віцебска доктара Ігара Пастнова прыйшоў да высновы, што ў дачыненні да яго з боку беларускай дзяржавы было дапушчана парушэнне грамадзянскіх і палітычных правоў.