Актывісткі БХД пагутарылі са службоўцам аблвыканкаму пра мэдыцыну
Трое актывістак аргкамітэту партыі БХД сустрэліся 5 верасьня з начальнікам упраўленьня аховы здароўя Віцебскага аблвыканкаму Юрыем Дзеркачом. Дзеля загадзя заплянаванай сустрэчы з чыноўнікам Тацяна Севярынец і Ірына Захарава вырашылі не ісьці на судовы працэс, фігурантамі якога яны зьяўляліся. Апроч іх, удзел у сустрэчы ўзяла актывістка Алена Шабуня.
Парэшткі рэпрэсаваных пахавалі на цывільных могілках у Мазалаве
З паведамленьня ад 28 жніўня на сайце газэты Віцебскага раёну «Жыццё Прыдзвіння» грамадзкасьць даведалася, што парэшткі 302-х грамадзянаў, знойдзеныя ва ўрочышчы Хайсы, пахаваныя на цывільных могілках «Хмарскія» ў Мазалаве. Нікога з сяброў ініцыятывы «Хайсы», датычных да абнародаваньня факту наяўнасьці незарэгістраваных пахаваньняў у лесе, якія дзясяткі гадоў да таго рабавалі чорныя капальнікі, са зразумелых прычынаў не запрасілі.
У Віцебску пабудуюць футбольны манэж за 5,5 млн. рублёў – грамадзкае абмеркаваньне
Ад 3-га да 27-га верасьня ў Віцебску пройдзе грамадзкае абмеркаваньне архітэктурна-пляніровачнай канцэпцыі эскізу будаўніцтва футбольнага манэжу дзіцяча-юнацкай школы ФК “Віцебск”. Манэж мяркуюць пабудаваць на праспэкце Люднікава ў раёне ЦСК “Віцебск”. Прыблізны кошт будаўніцтва – 5 млн. 547 тыс. рублёў.
Толькі чатыры з 23-х сайтаў выканкамаў на Віцебшчыне маюць беларускамоўныя вэрсіі
Толькі чатыры з 23-х афіцыйных сайтаў райвыканкамаў на Віцебшчыне маюць беларускамоўную вэрсію. Атрымаць інфармацыю па-беларуску можна на сайтах Віцебскага, Полацкага, Глыбоцкага і Лёзьненскага райвыканкамаў. На ўсіх астатніх яна падаецца толькі на расейскай і ангельскай мовах. Распрацоўшчык гэтых рэсурсаў – кампанія БелТА.
Колькі зь 1 верасьня будзе каштаваць навучаньне ў віцебскіх ВНУ
Зь 1 верасьня зноў падвышаюцца кошты на навучаньне ў вышэйшых навучальных установах для студэнтаў-платнікаў. Гэтак, віцебскія ВНУ падвысілі гадавы кошт навучаньня ў сярэднім на 300-400 рублёў.