Аддзяленне дзённага ўтрымання прызначана для сталых асобаў, якія маюць праблемы з самаабслугоўваннем. Гэтая структура мае на мэце падтрыманне актыўнасці людзей пенсійнага веку, у тым ліку шляхам арганізацыі працы гурткоў па інтарэсах і забаўляльных імпрэзаў. Аднак «раёнка» адзначае, што ўдзельнікамі імпрэзы былі «найлепшыя людзі «залатога» узросту Бешанковіцкага раёну».
Так званая «дыялогавая пляцоўка» праходзіла па традыцыйным сцэнары. Запрошаны супрацоўнік мясцовага краязнаўчага музею распавёў пра ўтварэнне Саюзнай дзяржавы, а потым «прысутныя адзначылі важнасць інтэграцыйных працэсаў дзеля развіцця эканомікі і сяброўскіх сувязяў» Беларусі і Расеі, прычым «асабліва цяпер, падчас беспадстаўных санкцыйных мерапрыемстваў». Потым удзельнікам імпрэзы паказалі відэафільмы мясцовага фатографа, былога супрацоўніка газеты «Зара», а цяпер таксама пенсіянера Леаніда Акулёнка. Ен таксама прысутнічаў на мерапрыемстве, і «раёнка» працытавала ягоныя выказванні пра тое, што «цяпер толькі ў саюзе з Расеяй мы можам даць адпор тым, хто хоча парушыць наш суверэнітэт і незалежнасць».
Імпрэзу да Дня яднання Беларусі і Расеі, які ў аднабаковым парадку абвешчаны афіцыйным святам толькі ў беларускай дзяржаве, можна было б лічыць пазнавальнай і нават цікавай менавіта дзякуючы знаёмству з краязнаўчай фатаграфічнай спадчынай спадара Акулёнка – аўтара некалькіх відэафільмаў і кніг па гісторыі Бешанковіцкага раёну. Аднак рэдакцыя раённай газеты вырашыла падкрэсліць менавіта кан’юнктурны складнік мерапрыемства, прыгадаўшы «агульнае гістарычнае мінулае» і сучасны ідэалагічны пасыл пра немагчымасць існавання Беларусі без расейскай падтрымкі. І што самае відавочнае – дзяржаўная газета спрабуе маніпуляваць грамадскай свядомасцю, падаючы прыватныя меркаванні удзельнікаў «дыялогавай пляцоўкі» як агульную пазіцыю «ветэранаў Бешанковіччыны».
Марыя Станавенка
Пятніца, 31 Сакавік 2023
У Бешанковічах маніпулююць грамадскай свядомасцю, спасылаючыся на «меркаванне ветэранаў»
Бешанковіцкая газета «Зара» надрукавала артыкул «Ветераны Бешенковиччины – за единение народов Беларуси и России». Але за гэтым шматзначным загалоўкам прыхавалася падзея зусім не значнага маштабу: у аддзяленні дзённага ўтрымання асобаў сталага ўзросту пры сацыяльным цэнтры абслугоўвання насельніцтва правялі імпрэзу да Дня яднання Беларусі і Расеі - дзяржаўнага свята, якое адзначаецца 2 красавіка. Мяркуючы па фотаздымку ў «раёнцы», у тык званай «дыялогавай пляцоўцы» узялі ўдзел усяго 9 чалавек, і тое – разам з запрошанымі гасцямі.