У Віцебскім рэгіёне выяўлены крыптавалютчыкі, якія ажыццяўлялі незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць
Праваахоўныя органы адкрылі сезон "палявання" за жыхарамі Віцебскай вобласці, якія актыўна прадастаўляюць паслугі па абароце крыптавалюты. Цяпер выяўлены тры выпадкі парушэння Дэкрэта "Аб развіцці лічбавай эканомікі" для фізічных асоб. Згодна з гэтым дакументам для нерэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій прадпрымальніцкая дзейнасць па абароце крыптавалюты забаронена. У адпаведнасці з заканадаўчымі актамі такая дзейнасць з'яўляецца незаконнай і караецца штрафам у 50 базавых велічыняў з канфіскацыяй усяго атрыманага даходу.
У Браславе праблемы з грамадскімі прыбіральнямі, урнамі і дарогамі. А чыноўнікаў больш хвалюе дэмаграфічны стан
Усе раёны Віцебшчыне, як па камандзе зверху, апошнім часам занепакоеныя адной важнай для іх тэмай – тэмай дэмаграфіі. Дэмаграфічная сітуацыя ў Браслаўскім раёне стала таксама галоўнай тэмай абмеркавання ў рамках сустрэчы інфармацыйнай групы на чале са старшынём райвыканкама Вячаславам Грышчанкам з калектывам філіяла ДРБУ-142.
Другі абавязковы элемент школьнага адзення ўводзяць школы Ушаччыны
Новаўвядзенне чакае школьнікаў з 1 верасня. Да першага абавязковага элемента школьнага адзення, уведзенага летась, дадаецца другі. Яго кожная ўстанова вызначае самастойна – па сумесным рашэнні адміністрацыі, вучняў, бацькоў. Улады абяцаюць, што гэта пакуль усё і нічога новага дадаваць не будуць.
Міністр энергетыкі: Там дзе ёсць газіфікацыя, электраацяплення не будзе
Міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч правёў асабісты прыём грамадзян у Докшыцах. Усе звароты, з якімі звярнуліся да яго жыхары раёна, датычыліся падключэння электраацяплення ў жылых дамах. Міністр даў людзям наступныя тлумачэнні.
У Наваполацку рыхтуюць ваенізаванае мерапрыемства з удзелам расейскіх выступоўцаў
Да Дня ВДВ, які ў Беларусі адзначаюць у першыя выходныя жніўня, у Наваполацку пройдзе Міжнародны фестываль- свята патрыятычнай і армейскай песні «Сінева». Статус «мІжнароднага» фестываль займеў, дзякуючы ўдзелу артыстаў з Расеі, а таксама анансаваны выступ груп «Перевал» з Латвіі і «Motor-roller» з Казахстана. Апошняя група вядомая тым, што ў сваёй творчасці настальгуе па часах СССР, а яе лідар Ілляс Аутаў заклікае да аб’яднання і падтрымкі «былых рэспублік вялікай краіны» і адкрыта дэманструе сваю прарасейскую пазіцыю.