Пра дзейнасць раённай камісіі па ахове працы па папярэджанні вытворчага траўматызму і забеспячэнні ўмоў і аховы працы працуючых расказала намеснік старшыні Глыбоцкага райвыканкама Таццяна Канстанцінава. Яна адзначыла, што дзякуючы прынцыповаму падыходу членаў названай камісіі за мінулы год удалося істотна рушыць наперад у павышэнні бяспекі працоўных месцаў.
Абмяркоўваючы бягучае пытанне, першы намеснік старшыні Глыбоцкага райвыканкама Аляксей Абрамчык канстатаваў рост парушэнняў працоўнай дысцыпліны ў такой сферы дзейнасці, як будаўнічая і запатрабаваў ад кіраўнікоў бударганізацый узмацніць прафілактычную работу.
На пытаннях грамадскай бяспекі, прафілактыкі п'янства і алкагалізму, суіцыдальных паводзін грамадзян засяродзіла ўвагу прысутных намесніца старшыні Глыбоцкага райвыканкама Таццяна Тарасевіч.
Пра арганізацыю работы па забеспячэнні дарожнай, пажарнай і прамысловай бяспекі на суб'ектах гаспадарання раёна гаварыў намеснік старшыні Глыбоцкага райвыканкама Сяргей Кашміла.
Ніна Галуза