Яны нават паехалі па школах, праводзячы так званыя адкрытыя дыялогі. Як піша сайт шаркаўшчынскай раённай газеты “Кліч Радзімы”, у шаркаўшчынскай СШ №1 на днях правялі так званы адкрыты дыялог «Зрабі правільны выбар». З агітацыяй прыехаў намеснік старшыні райвыканкама, так званы дэпутат раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» Юрый Васілеўскі.

Улады Латвіі 15 снежня вярнулі ў Беларусь двух бежанцаў, якія незаконна перасеклі дзяржаўную мяжу. Беларускія пагранічнікі выклікалі на месца брыгаду медыкаў, якія аказалі бежанцам медыцынскую дапамогу, пасля чаго мужчыны былі дастаўлены ў Верхнядзвінскую бальніцу (Віцебская вобласць). Пра гэты інцыдэнт паведаміў беларускі Дзяржаўны памежны камітэт.

У гарадской газеце «Витьбичи» выйшаў артыкул «Белорусская партия «Белая Русь» реальными делами доказывает эффективность своей деятельности». Зразумела, што такія матэрыялы з'яўляюцца ў дзяржаўным друку тады, калі трэба, як кажуць «пусціць пыл у вочы». Але з артыкула ў дзяржСМІ вынікае, што дзейнасць раённай партыйнай арганізацыі падаецца як «эфектыўная» за чужы кошт.

Дзейнасць ураджэнца Оршы, паралімпійца і матывацыйнага трэнера Аляксея Талая па незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей з часова акупаванай тэрыторыі Украіны расследуецца паводле двух першых частак артыкулу 438 Крымінальнага кодэкса Украіны — парушэнне законаў і звычаяў вайны.

Агульная колькасць тых, хто прайшоў праз затрыманні, невядомая. Кагосьці адпускаюць пасля шматгадзіннай гутаркі пра знаёмства з Сяргеем Ерамеевым, затрыманым ФСБ за дывэрсію на БАМе, кагосьці вязуць адразу ў суд і караюць па адміністрацыйным артыкуле 19.11 -- калі ў тэлефоне знаходзяць «экстрэмісцкія» падпіскі. Некаторых пакідаюць да суду ў ізалятары часовага ўтрымання – верагодна, каб застрашыць на перспектыву. Пра крымінальныя справы распачатыя супраць кагосьці з затрыманых апошнімі днямі, пакуль не чуваць. Затрыманні і допыты працягваюцца з 8 снежня.