У Бешанковічах усталююць памятны знак, прысвечаны канцлеру ВКЛ Льву Сапегу
Бешанковіцкі райвыканкам падвёў вынікі конкурса эскізных праектаў памятнага знака Льву Сапегу, абвешчанага сёлета ў студзені. На конкурс былі прадстаўлены 12 праектаў, якія ацэньвала журы з «экспертаў у галіне мастацтва з Мінска і Віцебска, а таксама прадстаўнікі нашага раёна», як піша мясцовая газета «Зара». Аўтарскія прапановы нідзе не публікаваліся, шэраговых жыхароў рэгіёна з імі не знаёмілі. Паводле рашэння журы, пераможцам абвешчаны праект мінскага скульптара Івана Міско. Пасля ўвасаблення ў бронзе памятны знак усталююць у гарадскім парку.
З сямі маладых спецыялістаў-лекараў летась у Браслаў даехаў толькі адзін
Маладыя спецыялісты не жадаюць вяртацца на радзіму ў маленькія гарады, нават калі яны вучыліся па мэтавых накіраваннях.
Жыхароў Лепельшчыны праз мясцовую раёнку папярэджваюць пра забарону запуску беспілотнікаў
Сайт Лепельскай раённай газеты lepel-kraj.by нагадвае сваім чытачам, што 28 сакавіка 2024 года ўступіць у сілу падпісаны Лукашэнкам указ "Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў". Згодна з ім, працаваць з БЛА змогуць толькі ІП і арганізацыі, якія атрымалі дазволы.
Шасцікласнікі ў Мёрах зачытвалі ваенную прысягу
На Мёршчыне апошнім часам пераважае вайсковае выхаванне дзяцей. Днямі ў невялікім горадзе Мёры зладзілі некалькі мерапрыемстваў вайсковай накіраванасці для малодшых і старэйшых школьнікаў. У Мёрскай школе №3 адбылася конкурсная праграма пад назвай “Школа будучага салдата”.
У Віцебскай вобласці ў 2023 годзе зафіксавана нявыплата зарплаты 750 работнікам
Згодна з паведамленнем Служба інфармацыі пракуратуры Віцебскай вобласці ў минулым годзе дзякуючы прынятым органамі пракуратуры Віцебскай вобласці мерам наймальнікі выплацілі заработную плату ў суме звыш 350 тыс. руб. больш за 750 чалавекам, г.зн. у сярэднім па 470 BYN на аднаго работніка. Пры гэтым кіраўнікі 24 арганізацый па патрабаванні пракуратуры прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне заканадаўства аб працы.