Праз 45 гадоў ізноў гучыць савецкая рыторыка пра тое, што ўдзел СССР у Афганскай вайне быў неабходны
У гэтым праз дзяржСМІ спрабуюць пераканаць жыхароў Віцебскай вобласці – рэгіёна, дзе памяць пра афганскую вайну надзвычай балючая. «Введение советских войск в Афганистан было правильным ходом, оправданным шагом, который помог предотвратить вторжение в пограничные с ним республики Советского Союза», - заяўляе ў інтэрв'ю газеце «Витебские вести» жыхар Полацка Сяргей Пузікаў, былы «афганец». На загад ідэалагічных службаў ён, мусіць, мог бы і паказаць, «откуда на нас готовилось нападение»...
У Талачынскім раёне ў 2023 годзе нарадзілася на 28 дзяцей менш, чым год таму
За 12 месяцаў мінулага года ў раёне зарэгістравана 137 нованароджаных дзяцей, а годам раней у раёне нарадзілася 165 дзяцей. Г.зн. назіраецца адмоўная дынаміка ў раёне 17% па колькасці дзяцей, якія з'явіліся на свет. Такім чынам на Талачыншчыне фарміруецца «дэмаграфічная яма», якая праз 20-25 гадоў будзе адмоўна ўплываць на мясцовую эканоміку і сацыяльную структуру мясцовай супольнасці.
Віцяблян запалохваюць вайной – як інфармацыйнай, так і рэальнай
Мэта відавочная: пераканаць людзей, што адзіны гарант мірнага існавання – гэта Аляксандр Лукашэнка, і што толькі наяўныя ўладныя структуры могуць утрымаць Беларусь ад уцягвання ў баявыя дзеянні. Але пра небяспеку з боку «НАТА і яго саюзнікаў» трэба памятаць штохвіліны, і «кожны чалавек павінны зрабіць усё магчымае для ўзмацнення абароназдольнасці краіны». Працытаваныя словы належаць Валяр'яну Мацкевічу, старшыні Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюзу ветэранаў вайны ў Афганістане. Абласная газета «Витебские вести» надрукавала ягонае меркаванне адносна цяперашняй палітычнай сітуацыі ў Беларусі.
Прафсаюзы падводзяць вынікі сваёй працы і плануюць сваю дзейнасць на бягучы год
З пачатку года ў пярвічных арганізацыях Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў праходзяць справаздачна-выбарная кампанія. Функцыянеры гэтай дзяржаўнай грамадскай арганізацыі даюць справаздачу аб тым, што было зроблена ў мінулым, 2023 годзе, і дзеляцца з шараговымі членамі сваімі планамі на будучыню. Неабходна адзначыць, што ў афіцыйных прафсаюзах лічыцца больш за 400 тыс., або 95,6 працэнта работнікаў, занятых у рэгіянальнай эканоміцы, а канкурэнтныя ім недзяржаўныя прафарганізацыі ліквідаваныя ўладамі пасля выбараў кіраўніка дзяржавы ў 2020-21 годах.
Гарадскія актывісты прапануюць уладам праверыць высечку дрэў пры рэканструкцыі лыжаролернай трасы
Апошнім часам жыхарамі Віцебску зафіксавалі масавая высечка ляснога масіву напрыканцы вул. Шмырова. На думку гарадскіх актывістаў, віцябляне занепакоеныя тым, што знішчэнне дрэў адбываецца пры парушэнні дзейнага заканадаўства. Таму для вырашэння пытання па сутнасці, яны стварылі на інфармацыйнай пляцоўцы "Зручны горад" петыцыю №5763 для таго, каб звярнуцца ў Віцебскую гарадскую інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.