Як знос старой прыбіральні ў Віцебску прымеркавалі да Дня народнага адзінства
Цаглянае збудаванне з дзюркамі ў падлозе, якое ў Парку культуры і адпачынку чагуначнікаў з'явілася яшчэ ў 60-я гады мінулага стагоддзя, нарэшце знеслі. Жыхары Віцебска патрабавалі гэтага ўжо даўно, але гарвыканкам ніяк не знаходзіў грошай, каб замяніць гэты «дапатопны» аб'ект больш сучасным. Аж пакуль сёлета не наспела неабходнасць зладзіць у парку «народныя гулянні» напярэдадні дзяржаўнага свята. І тады вырашылі, што прыбіральню знясуць у межах Патрыятычнага марафона «Мы вместе – мы едины!»
Месцы правядзеньня мірных сходаў у Віцебску – нязручна і дорага
Цягам больш за дзясятак гадоў гарадзкія ўлады забаранялі грамадзянскім і палітычным актывістам праводзіць у Віцебску масавыя мерапрыемствы. Забаранялі нават тады, калі актывісты згаджаліся на правядзеньне гэтых мерапрыемстваў у месцах, якія адміністрацыі раёнаў вызначылі паводле рашэньня №881 ад 10 ліпеня 2009 году.
100 год БНР. Віцябляне зьвярнуліся па дазвол уладаў на мітынг 25 сакавіка
Грамадзяне плянуюць адзначыць Дзень Волі і 100-годзьдзе БНР у Віцебску на сьвяточным мітынгу-канцэрце. Заяву з просьбай аб дазволе на правядзеньне сьвяточнага мерапрыемства падалі ў адміністрацыю Чыгуначнага раёну Віцебску прадстаўнікі Віцебскай абласной арганізацыі партыі БНФ.
“Крытычная “ямачнасьць” адсутнічае”. Віцябляне атрымалі адказ на зварот аб добраўпарадкаваньні Парку чыгуначнікаў
На пачатку лістапада жыхары Віцебску зьвярнуліся да гарадзкіх уладаў з просьбай акультурыць Парк культуры чыгуначнікаў. Прасілі адрамантаваць дарожкі, усталяваць арэлі на дзіцячых пляцоўках, рэканструяваць небясьпечную лаўку на беразе стаўка. 30 лістапада быў атрыманы адказ.
Віцябляне зьбіраюць подпісы, каб акультурыць Парк культуры чыгуначнікаў
Вычысьціць ад сьмецьця сажалку, пачысьціць прыбіральню, адрамантаваць ходнікі, давесьці да ладу сцэнічныя пляцоўкі і зрабіць атракцыёны для дзяцей – гэта тое, што трэба зрабіць, каб у Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў можна было адпачываць сапраўды культурна. Пэтыцыя з просьбай добраўпарадкаваць парк зьявілася нядаўна на інтэрнэт-пляцоўцы “Зручны горад”.