На 6,5 працэнта менш злачынстваў зарэгістравана па лініі крымінальнага вышуку, на 3,3 працэнта скарацілася колькасць цяжкіх і асабліва цяжкіх, знізілася колькасць учыненых хуліганстваў (на 26,8 працэнта), крадзяжоў (на 6,8 працэнта). Зменшылася колькасць злачынстваў у грамадскіх месцах (з 893 да 837), а таксама ўчыненых асобамі, якія маюць судзімасць (з 1339 да 1305). Змяншэнне гэтых паказчыкаў адбылося праз тое, што праходзіць масавая працоўная і палітычная эміграцыя актыўнай часткі жыхароў вобласці, з-за эканамічных санкцый і неспрыяльных умовах вядзення прыватнага прадпрымальніцтва.
Разам з тым, у шэрагу рэгіёнаў вобласці аператыўнае становішча пагоршылася. Рост злачыннасці адзначаецца ў 14 рэгіёнах вобласці, найбольш значны - у Шумілінскім (з 92 да 119 злачынстваў), у Браслаўскім (з 92 да 115), Расонскім (з 39 да 49), Дубровенскім (з 78 да 93) раёнах.
Найбольш высокі ўзровень злачыннасці на 10 тысяч насельніцтва зарэгістраваны ў Шумілінскім (67,2), Дубровенскім (66,0), Віцебскім (62,5), Сенненскім (59,3), Талачынскім (56,8), Ушацкім (55,7) ), Расонскім (53,8), Верхнядзвінскім раёне (53,1), Чашніцкім (52,6), Міёрскім (50,5) раёнах.
Нягледзячы на тое, што няўхільна зніжаецца падлеткавая злачыннасць, яе рост назіраецца ў Віцебскім, Талачынскім, Гарадоцкім, Аршанскім раёнах.
За 9 месяцаў 2023 года ў Віцебску непаўналетнімі ўчынены 34 злачынствы (на 17,2% вышэй, чым за такі ж перыяд 2022-га). Больш за ўсё рост у Першамайскім раёне (з 13 у мінулым годзе да 23 у гэтым).
Эльдар Данілаў