Старшыня гарвыканкама таксама даў даручэнне скласці карту расчысткі Віцебска ад снега, каб жыхары горада ведалі, па якіх вуліцах у першую чаргу пойдзе снегаўборачная тэхніка ў выпадку наступлення неспрыяльных умоў надвор'я. Паводле планаў, у першую чаргу будуць чысціць дарогі, дзе рух найбольш інтэнсіўны, а значыць патэнцыйна аварыйна небяспечны. Напрыклад, магістраль, якая злучае мікрараён Білева, дзе пражывае 40 тысяч чалавек, з цэнтрам горада. На гэтым маршруце і ў добрае надвор'е ствараюцца «коркі», а ў непагадзь можа ўзнікнуць небяспечная сітуацыя.
Генадзь Сабыніч пацікавіўся наяўнасцю і тэхнічным станам лапавых пагрузчыкаў, прызначаных для пагрузкі ўшчыльненага снегу і лёду на дарогах. Звысветлілася, што зшасці адзінак толькі пяць спраўныя, яшчэ адну машыну тэрмінова накіравалі ў рамонт.
Высветлілася, што ў горадзе няма запаму пясчана-саляной сумесі. 6 тысяч тон, якія захоўваюцца на тэрыторыі Гардармоста, хопіць толькі на адзін зімовы месяц. Але гэта толькі месячны запас. Старшыня гарвыканкама загадаў наладзіць пастаўку солі для прыгатавання сумесі з Беларуськалія, каб яе хапіла на ўсю зіму.
На двары ўжо 9 лістапада, і «да зімы» гарвыканкам плануе праверыць сезонную гатоўнасць яшчэ шэрагу структур, якія адказваюць за жыццязабеспячэнне горада - ЖКГ, службы ратавальнікаў і праваахоўнікаў. Сіноптыкі прадказваюць, што снег можа выпасці ў Віцебску ўжо ў канцы гэтага месяца.
Ілля Снегіроў