Пэнсіянэр Іван Кавальчук зь вёскі Аўтушкова Віцебскага раёну паведаміў, што яго зьбіраюцца пазбавіць цяпла, нягледзячы на набліжэньне зімы. Паводле слоў Івана Адамавіча, пры канцы кастрычніка ён атрымаў ліст за подпісам першага намесьніка Віцебскага райвыканкаму Пятра Каранковіча. У дакумэнце гаварылася: «Пры ўсталёўцы пелетнага катла ў лістападзе 2014 году ваш дом будзе адключаны ад цэнтральнага ацяпленьня».

На Глыбоччыне зьявіўся помнік ненароджаным дзецям. Скульптурная кампазыцыя ўсталяваная каля касьцёлу ў вёсцы Удзела. У яе ўваходзіць выява Маці Божай, якая абдымае часткі цела ненароджаных дзяцей, а таксама крыж з укрыжаваным Хрыстом, які ўсталяваны на скале. Побач знаходзіцца камень з памятнай шыльдай.

Сябра аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Андрэя Гайдукова 5 сьнежня асудзілі на 5 сутак арышту за раздачу ўлётак у падтрымку палітвязьняў. Суд адбыўся адразу пасьля таго, як актывіста выпусьцілі з-за кратаў пасьля 10-дзённага арышту за раздачу ўлётак.

11-гадоваму Стасу М. з аграгарадку Якубава наклалі на зламаную левую руку тугі гіпс. І адправілі дадому. Празь некалькі дзён хлопчыка ўжо ратавалі ў віцебскай рэанімацыі. Руку давялося ампутаваць. Маці хлопчыка распавяла пра тое, як ледзь ня страціла сына, якога не хацела забіраць “хуткая”, а ў райбольніцы праблем не пабачылі.

Віцебскі праваабаронца Валер Місьнікаў лічыць, што віцебскія журналісты знаходзяцца ў небясьпецы, іх перасьледуе міліцыя, і судзьдзі адкрыта парушаюць правы, прапісаныя ў законах. Публікуем адкрыты ліст Місьнікава да «дзяржаўных адказных службовых асоб». Падставай да напісаньня ліста сталі адміністрацыйныя справы супраць журналістаў за фота на фоне графіці.

У Гарадку да «Дажынак» паставілі помнік «Тарас на Парнасе». Аднак да зьдзіўленьня мясцовых жыхароў 28 лістапада помнік дэмантавалі.

3 сьнежня суд Чыгуначнага раёну Віцебску разгледзеў адкладзеную раней адміністрацыйную справу Пятра Берлінава – яшчэ аднаго ўдзельніка мастацкага пэрформансу “з птушкамі і клеткамі”. І хоць спадар Берлінаў журналістыкай не займаецца, а да мастацкай акцыі ў падтрымку свабоды прэсы далучыўся выпадкова, ён усё адно быў абвінавачаны паводле часткі 1 артыкулу 23.34 КаАП (парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавых мерапрыемстваў).

У судзе Чыгуначнага раёну Віцебску працягнуліся слуханьні адміністрацыйных спраў віцебчукоў, якія далучыліся да сусьветнай кампаніі ў падтрымку свабоднай журналістыкі, сфатаграфаваўшыся на фоне вядомага ў горадзе графіці. 1 сьнежня разглядам спраў журналіста Кастуся Мардзьвінцава і каардынатаркі аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Тацьцяны Севярынец займалася судзьдзя Алена Цыганкова, а з боку абвінавачваньня выступаў усё той жа начальнік аддзелу аховы правапарадку і прафіляктыкі РАУС Чыгуначнага раёну Віцебску маёр Аляксандар Рыбакоў.

Паўмесяца спатрэбілася «Жылбуду», каб ушчэнт разбурыць дыхтоўны дом амаль ў самым цэнтры Віцебску. Участак зямлі блізу моста Блахіна стаўся для кагосьці смачным кавалкам.

Справа тычылася інцыдэнту на ААТ «Полацак-Шкловалакно»: актывісты хацелі атрымаць ад уладаў абгрунтаваны адказ, ці насамрэч на загад кіраўніцтва аднаго з цэхаў у плавільнай печы жыўцом спалілі котку з кацянятамі.