«Маці бачыла актывіста толькі 20 хвілін. Ён хворы: у яго кашаль, баліць горла», — паведаміла каардынатарка аргкамітэту па стварэньні партыі БХД па Віцебшчыне Тацьцяна Севярынец.
Андрэя Гайдукова затрымлівалі за раздачу ўлётак 21 лістапада ў Наваполацку і 24 лістапада ў Полацку. 25 лістапада за адну з акцыяў яго асудзілі на 10 сутак.