Іх абвінавачваюць паводле арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). Справу ў закрытым рэжыме ў Віцебскім абласным судзе будзе разглядаць суддзя Яўген Буруноў.
Нагадаем, Аляксандра Шарабайку затрымалі 13 сакавіка 2023 года ў Глыбокім. Спачатку суддзя Глыбоцкага суда Андрэй Тарасевіч асудзіў Аляксандра Шарабайку на 10 сутак па ч. 1 артыкула 24.23 КаАП за каментары і лайкі ў інтэрнэце. А пасля 10 сутак адседкі ў Глыбоцкім ІЧУ з 24 на 25 сакавіка міліцыянты этапавалі яго ў Віцебскі СІЗА-2. Там яму і прад’явілі абвінавачванне па крымінальным артыкуле – частцы 1 артыкула 368 КаАП (абраза Аляксандра Лукашэнкі).
Пасля над глыбачанінам адбыўся суд у яго родным горадзе, судзіў яго зноў сумнавядомы суддзя Глыбоцкага суда Андрэй Тарасевіч, які і прызначыў пакаранне Аляксандру ў выглядзе 1,5 года калоніі. Свой тэрмін палітвязень адбываў у Івацэвіцкай калоніі № 22.
Зінаіда Акунёва