Заклапочанасьць з боку ўлады аб кан’юнктуры сярод каталіцкага духавенства ў нашай краіне ў пэўнай ступені можна зразумець – кожная дзяржава дзейнічае згодна са сваім палітычным перакананьнем. Пра гэта заявіў каталіцкі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

Суд Полацкага раёну і гораду Полацку 3 лютага пакінуў у дзеяньні пастанову падатковых органаў аб прыцягненьні да адміністрацыйнай адказнасьці прадпрымальніцы Веры Русецкай, якая перашкаджала праводзіць праверку.

Жыхар Бешанковічаў Георгі Станкевіч вядомы як паэт, бард, настаўнік, грамадзкі дзеяч. Сваёй дзейнасьцю і жыцьцём ён натхніў відэаапэратара Аляксандра Зянкова і журналістку Алену Сьцяпанаву на стварэньне дакумэнтальнага фільму «Я лічу, што я шчасьлівы».

Тры дзясяткі чалавек, дарослыя і дзеці, у былых калгасных панэльках жывуць без ацяпленьня і гарачай вады. Зруйнаваныя пад’езды, самаробныя печкі ў кватэрах, а ў маразы на падлозе замярзае вада – у такіх умовах жывуць беларусы ў 2016 годзе.

У межах выязнога кінаклюбу, зьдзейсьненага праектам «Makeout», які прыбыў у Віцебск са сталіцы ўпершыню, быў паказаны амэрыканскі дакумэнтальны фільм Брэнды Гудман «Сэксуальная адукацыя». «Makeout» існуе ў Беларусі са студзеня 2014 году. Ён ажыцьцяўляе асьветніцкую і дасьледчую дзейнасьць, якая тычыцца гендэру, сэксуальнасьці і асаблівасьцяў іх праяў у нашай краіне.

Полацкі прадпрымальнік Генадзь Бердзянёў не падтрымлівае прапанову грамадзкай арганізацыі «Пэрспэктыва», агучаную на сходзе індывідуальных прадпрымальнікаў, – правесьці мітынг на менскай плошчы Бангалор. Ён заклікае прадстаўнікоў малога бізнэсу з усіх гарадоў Беларусі аб’яднацца, каб разам выйсьці на акцыю пратэсту на галоўнай плошчы Менску.

Праблема ўсплыла ў сацсетках: рэжысэр зь Менску Надзея Гаркунова напісала, што жыхары вёскі Гараднянскі Мох Віцебскага раёну некалькі тыдняў ня могуць купіць малако і хлеб – да іх не даяжджае аўтакрама.

Пры канцы сьнежня 2015 году Камітэт па правох чалавека Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў зарэгістраваў скаргу жыхара Віцебску Пятра Бярлінава.

Чытач «Нашай Нівы» зь Віцебску даслаў у рэдакцыю ліст, у якім зьвярнуў увагу на тое, што ў Віцебскай акадэміі вэтэрынарнай мэдыцыны ажно дзьве катэдры ўзнагароджаныя званьнем «Залатая катэдра Расеі». Як у беларускай установе адукацыі могуць існаваць катэдры іншых дзяржаваў? «Наша Ніва» разабралася і высьветліла, што тое званьне – ня больш як псэўданавуковае махлярства.

25 студзеня судовая калегія Віцебскага абласнога суду пакінула без задавальненьня касацыйную скаргу кіраўніцтва Глыбоцкай жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, якое аспрэчвала рашэньне раённага суду адносна аднаўленьня на працы дворнічыхі Аксаны Мушкат. Такім чынам, рашэньне, прынятае раней судом ніжэйшай інстанцыі, набыло законную моц.