Звольнены мастацкі кіраўнік беларускага тэатра "Лялька"
Стала вядома пра тое, што некалькі дзён таму па ініцыятыве ўладаў і са згоды 78-гадовага мастацкага кіраўніка віцебскага тэатра Віктара Клімчука, ён быў звольнены са сваёй пасады. Яго абвінавацілі ў невыкананні планаў, якія чыноўнікі ад культуры паставілі перад тэатрам, ягоным творчым кіраўніком і калектывам артыстаў.
Ці прадугледжаны льготны праезд для студэнтаў вочных аддзяленняў ВНУ Віцебскай вобласці?
На сайце e-petitions.by была створаная петыцыя №5744 аб ільготным праездзе для студэнтаў вочных аддзяленняў ВНУ Віцебскай вобласці. Яе накіравалі ў Віцебскі аблвыканкам і ў Віцебскі абласны савет дэпутатаў напрыканцы снежня 2023 года.
У Наваполацку затрымалі работніка «Нафтана» Кірылу Борстака
Затрыманне хлопца паказалі ў віцебскім Тэлеграм-канале, блізкім да сілавікоў. У відэароліку таксама ёсць так званае «пакаяльнае відэа», дзе затрыманы гаворыць тэкст з пазнавльнымі «казённымі» выразамі – пра тое, што «быў зарэгістраваны ў экстрэмісцкіх Тэлеграм-каналах» і пісаў там каментары з заклікамі да «несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў», а таксама дазваляў сабе адмоўныя выказванні на адрас колішняга кіраўніка ГУБАЗіК Мікалая Карпянкова.
Савет па правам чалавека ААН падоўжыў мандат спецдакладчыка па Беларусі
4 красавіка на пасяджэнні 55-й сесіі ў Жэневе прыняў рэзалюцыю, якой падоўжыў мандат Спецыяльнага дакладчыка па Беларусі, а таксама пастанавіў стварыць групу з трох незалежных экспертаў па правах чалавека ў нашай краіне. Перад галасаваннем на сесіі Савета выступіла прадстаўніца беларускага МЗС, якая заявіла, што Беларусь "не заслугоўвае асаблівай увагі" арганізацыі.
«Ухіліст» ад службы ў войску пакараны ўладамі хатняй «хіміяй»
Суддзя суда Аршанскага раёна і г.Оршы Юлія Хаткевіч 18 сакавіка за Ухіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу (ч. 1 арт. 435 КК РБ) прызнала вінаватым Яна Маскалёва і прызначыла яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 1 год 6 месяцаў.
"Восем з васьмі магчымых". Без нечаканасцей выбраны восем членаў Савета Рэспублікі
У Віцебску на пасяджэнні дэпутатаў мясцовых Саветаў базавага ўзроўню 4 красавіка былі на безальтэрнатыўнай аснове выбраны восем членаў Савета Рэспублікі восьмага склікання. Ім дадзена права працаваць і прадстаўляць у верхняй палаце Віцебскую вобласць. Пры выбары кандыдатаў улады не сталі гуляць у дэмакратыю – ніводны кіраўнік віцебскіх аддзяленняў чатырох зарэгістраваных партый не стаў сябрам СР.
За няяўку ў міліцыю ўлады арыштавалі беспрацоўнага жыхара Паставаў
Суддзя суда Пастаўскага раёна Наталля Максімовіч 22 сакавіка за ўхіленне ад яўкі ў міліцыю арыштавала на 5 сутак беспрацоўнага мясцовага жыхара Аляксандра Бубновіча, у дачыненні да якога аддзелам прымусовага выканання Пастаўскага раёна вырашалася пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы ў межах арт. 174 КК.
З траўня пачне працу Глыбоцкі міжраённы цэнтр хуткай медыцынскай дапамогі
Ён аб’яднае адпаведныя аддзяленні пяці цэнтральных раённых лякарняў. Як піша сайт докшыцкай раёнкі “Родныя вытокі”, з 1 траўня пачне работу Глыбоцкі міжраённы цэнтр хуткай медыцынскай дапамогі, які аб'яднае адпаведныя аддзяленні Докшыцкай, Глыбоцкай, Шаркаўшчынскай, Мёрскай, Пастаўскай і Браслаўскай цэнтральных раённых лякарняў.
У Віцебску ліквідаваны недзяржаўны фонд культуры
Суддзя Віцебскага абласнога суда Таццяна Дзегцярова 1 красавіка прыняла рашэнне аб ліквідацыі Віцебскага мясцовага фонду падтрымцы культуры і сучаснага мастацтва "Стракаты свет", які на ўсім яго існаванні ўзначальвала Інга-Люцына Багінская. Уладальніца фонду і арт-прасторы «VZAP» вымушана ініцыявала закрыццё грамадскай арганізацыі.
Відэазварот віцебскіх лекараў, запісаны ў 2020 годзе, прызналі «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй»
Рашэнне пра гэта прыняў 29 сакавіка суд Цэнтральнага раёна Мінска, 2 красавіка звесткі наконт прызнання экстрэмісцкім відэароліка "Белорусские Врачи против лжи о коронавирусе! Обращение медработников Витебска к властям о COVID-19" (https://www.youtube.com/watch?v=QlAius7Ja8c) з'явіліся ў «Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў», які складае Міністэрства інфармацыі РБ.