Аршанцы просяць абвяшчаць прыпынкі ў грамадзкім транспарце па-беларуску - пэтыцыя
Ворша – адзіны горад абласнога падпарадкаваньня на Віцебшчыне, дзе прыпынкі ў гарадзкім грамадзкім транспарце агучваюцца толькі на расейскай мове. У Віцебску, Полацку, Наваполацку ды іншых гарадох прыпынкі аб’яўляюць па-беларуску.
«Бязьмежжа дзеецца сур'ёзнае». Аршанцы выйгралі суд у міліцыі
Дзьве маладыя сям'і з Воршы выйгралі суд у міліцыянтаў. Яны змаглі даказаць, што не абражалі супрацоўнікаў РАУС і не ўчынялі ім непадпарадкаваньня падчас затрыманьня. Зрэшты, кампэнсацыю за маральную шкоду яны не атрымалі, хоць патрабавалі.
“Табакерка” ідзе ў аграгарадкі? Тытунёвы шапік паставяць у Мазалаве – “вёсцы будучага”
Віцебскі райвыканкам паведаміў аб правядзеньні грамадзкіх абмеркаваньняў “архітэктурна-плянавай канцэпцыі” будаўнічага аб’екту ў аграгарадку Мазалава. А менавіта – “спэцыялізаванага гандлёвага пункту для стварэньня недзяржаўнай сеткі па рэалізацыі тытунёвых вырабаў”. Як высьветлілася, у Мазалаве плянуюць усталяваць шапік “Табакерка”.
“Ніякія вы не камуністы!” У Віцебску адзначылі 101 год Кастрычніцкай рэвалюцыі
Каля 50 чалавек прыйшло 7 лістапада да помніка Леніну ў Віцебску, каб адзначыць афіцыйна сьвяткаваны дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. Прыхільнікі камунізму зладзілі імправізаваны мітынг, усклалі кветкі да помніку правадыра ўсяго пралетарыяту і ледзь не ўчынілі бойку каля яго падножжа…
Жыхара Полацкага раёну будуць судзіць за допіс у сацсетцы
36-гадовага жыхара гарадзкога пасёлку Ветрына будуць судзіць за фальшывае паведамленьне пра небясьпеку паводле часткі 1 артыкулу 340 КК. Апроч таго, яму ставіцца ў віну абраза прэзыдэнта (артыкул 368 КК).
Віцебчукі падтрымліваюць незалежных журналістаў
Кампанія «Станем за журналістыку» праходзіць 5 лістапада ў розных краінах сьвету пачынаючы з 2007 году. Ініцыятарам кампаніі, якая мае на мэце прыцягнуць увагу да пагрозаў, зь якім сутыкаюцца працаўнікі пяра і камэры, ёсьць Міжнародная фэдэрацыя журналістаў.
Ксёндз Вячаслаў Барок: Пакуль мы памятаем, ёсьць ціхая надзея на сьветлую будучыню
3 лістапада, у Зьмітраўскую суботу (паводле бізантыйскай традыцыі), сябры грамадзянскай ініцыятывы «Хайсы» наведалі месцы пахаваньняў рэпрэсаваных у ваколіцах Віцебску. Разам з актывістамі імпрэзе памяці ўдзельнічаў і сьвятар.
“Напляваць на людзей…” У якіх умовах у Віцебску вырабляюць кіёскі “Табакерка”
Шапікі “Табакерка” вырабляе ў Віцебску прадпрыемства “Северстальгрупп”. Цэх знаходзіцца на тэрыторыі заводу “ВІЗАС”, але, як сьцьвярджае адзін зь віцяблян у групе “Витебск | Черный список”, ён зусім не прыдатны для вытворчасьці – людзі працуюць у памяшканьні без ацяпленьня і вэнтыляцыі.
Былы кіраўнік БНФ даў у Віцебску старт сваёй прэзыдэнцкай кампаніі
Сустрэча з экс-кіраўніком партыі БНФ Аляксеем Янукевічам адбылася 1 лістапада ў «Эўрапейскім клюбе». Заяўленая тэма гучала як «дыскусія і абмеркаваньне будучых палітычных кампаніяў, стратэгія і тактыка перамогі».
На Дзяды Барыс Хамайда з паплечнікамі наведаў магілы памерлых сяброў
2 лістапада, у некалі афіцыйную дату дзяржаўнага календара, адзін з найстарэйшых віцебскіх актывістаў разам з паплечнікамі ўсклаў кветкі на магілы пахаваных у Віцебскім раёне пачынальнікаў дэмакратычнага руху у Віцебску.