У Віцебску 25 жніўня адбыўся разгон мірнага шэсьця
Увечары 25 жніўня віцябляне зладзілі мірнае шэсьце, у якім узялі ўдзел каля 40 чалавек. На праспэкце Фрунзэ невялікую калёну дагналі два мікрааўтобусы з супрацоўнікамі міліцыі і людзьмі ў чорным адзеньні (меркавана амапаўцамі). З мацюкамі і крыкамі застрашэньня сілавікі разагналі мірных пратэстоўцаў. Інфармацыі аб затрыманьнях няма.
Алену Янушкоўскую аштрафавалі на 810 рублёў і вызвалілі з ізалятару
Віцебская блогерка Алена Янушкоўская («Страна для жизни») была затрыманая ў сябе дома 23 жніўня напярэдадні «Маршу новай Беларусі». Пасьля складаньня пратаколу за правапарушэньне паводле ч.3 арт. 23.34 КаАП (парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах) актывістку да суду кінулі ў віцебскі ізалятар часовага ўтрыманьня (ІЧУ). 25 жніўня суд пакараў актывістку штрафам у памеры 30 базавых велічынь.
У віцебскім «Маршы новай Беларусі» ўдзельнічалі 3 тысячы чалавек. Без затрыманьняў
У Віцебску 23 жніўня грамадзяне меліся распачаць на плошчы Перамогі чарговую мірную акцыю супраць маштабных фальсыфікацый у часе выбараў і гвалтоўных дзеяньняў супраць мірнага насельніцтва ў пасьлявыбарчы пэрыяд. Сабрацца па плошчы аднак не атрымалася, бо ўлады сьцягнулі да «трох штыхоў» ня менш за два дзясяткі аўтамабіляў і аўтобусаў зь сілавікамі. Пратэстоўцы калёнай адышлі да ГЦ «Марка-сіці».
Грамадзка-палітычная рада Віцебску патрабуе склікаць пазачарговую сэсію гарсавету
Грамадзка-палітычная рада гораду Віцебску заявіла аб неабходнасьці скліканьня пазачарговай сэсіі Віцебскага гарадзкога Савету для разгляду на ёй пытаньня аб прызнаньні несапраўднымі вынікаў выбараў прэзыдэнта. Сёньня грамадзкасьць дамаглася сустрэчы са старўшынём віцебскага гарадзкога Савету дэпутатаў Уладзімерам Бялевічам.
Актывіст Леанід Аўтухоў выйшаў на волю пасьля 10 сутак адміністрацыйнага арышту
Рашэньнем Гарадоцкага раённага суду Леанід Аўтухоў быў асуджаны на дзесяць сутак адміністрацыйнага арышту. Актывіст быў абвінавачаны ў дробным хуліганстве (ч.1, арт.17.2 КаАП) за спробу даведацца пра вынікі галасаваньня ў раённай выбарчай камісіі. 20 жніўня ён быў вызвалены.
Гарадоцкі актывіст Леанід Гаравы пасьля трох сутак за кратамі трапіў у рэанімацыю
14 жніўня а 16-й гадзіне гарадоцкі краязнаўца, грамадзкі актывіст і сябра БСДП (Грамада) Леанід Гаравы быў затрыманы мясцовымі міліцыянтамі за спробу правядзеньня несанкцыянаванага пікетаваньня. Пасьля трох дзён арышту ў гарадоцкім РАУС адбыўся суд. Неўзабаве пасьля яго актывіст у стане гіпаглікемічнай комы трапіў у лякарню, дзе ў яго здарыўся інсульт.
Віцябляне абскарджваюць “суткі”. Разгляды скаргаў – 24 жніўня
17 жніўня болей як дзесяць грамадзянаў Віцебску, беспадстаўна затрыманыя ўвечары апошняга дня галасаваньня, падалі ў суд Першамайскага раёну скаргі на судовыя рашэньні. Людзі атрымалі ад 10 да 15 содняў адміністрацыйнага арышту, але ў мінулую пятніцу без адбыцьця ўсяго прызначанага тэрміну былі нечакана вызваленыя. Падамо некалькі гісторый.
Артысты і супрацоўнікі Коласаўскага тэатру правялі акцыю салідарнасьці з купалаўцамі
Раніцай 18 жніўня на прыступках віцебскага тэатру імя Якуба Коласа супрацоўнікі і артысты ўстановы культуры правялі акцыю ў падтрымку калегаў з Купалаўскага тэатру, якія не пагадзіліся са звальненьнем свайго дырэктара Паўла Латушкі і ўсім калектывам падалі заявы на звальненьне.
Віцебскі аблсуд адправіў справу журналіста “Белсату” Зьмітра Казакевіча на новы разгляд
18 жніўня ў Віцебскім абласным судзе журналіст “Белсату” Зьміцер Казакевіч абскардзіў пастанову суду Першамайскага раёну ад 12 жніўня. Судзьдзя Міхаіл Юрчанка палічыў ягоную віну даказанай і пакараў 10 соднямі адміністрацыйнага арышту за нібыта ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (ч.1 арт. 23.34 КаАП). Сёньня судзьдзя Сьвятлана Іванова пастанову суду ніжэйшай інстанцыі адмяніла.
«Віцебск, выходзь!” Як праходзяць мірныя акцыі ў абласным цэнтры – фотарэпартаж
Цягам пяці дзён на мірныя акцыі пратэсту выходязь тысячы віцяблян. Яны патрабуюць ад уладаў спыніць гвалт, вызваліць палітвязьняў і прызначыць новыя выбары. Ад 13 жніўня ў мітынгах і шэсьцях узялі ўдзел каля 20 тысяч жыхроў гораду. У нядзелю 16 жніўня пратэставалі больш за 10 тысяч віцяблян.