У Віцебскай вобласці стан дарог з тэхнічнай праблемы перарос у палітычны выклік мясцовым уладам
З якім поспехам абласныя ўлады справіцца з гэтым выклікам, адназначна адаб'ецца на выніках выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў, якія адбудуцца на пачатку 2024 года.
Полацкага навукоўцу Ігара Бортніка асудзілі яшчэ на 13 сутак
Кандыдата філасофскіх навук асудзілі другі раз запар: 8 красавіка ён меўся выйсці на волю пасля першага арышту, прысуджанага паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў), але так і не выйшаў з-за кратаў. Паводле звестках праваабаронцаў, другі арышт яму прысуджаны за так званае пікетаванне ў інтэрнэце – за «аватаркі» у сацыяльных сетках. Суд Полацку і Полацкага раёну асудзіў яго на 13 сутак.
Пачынаецца суд над палітзняволенай віцеблянкай Янай Пінчук
Сёння, 10 красавіка ў Мінскім гарадскім судзе распачаўся суд над палітзняволенай Янай Пінчук, якую ў жніўні 2022-га этапавалі з Расіі ў Беларусь, нягледзячы на забарону экстрадыцыі Камітэта па правах чалавека ААН. Цяпер яе абвінавачваюць паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку — у "стварэнні або кіраўніцтве тэрарыстычнай арганізацыяй". Справу Яны разглядае суддзя Таццяна Фалькоўская.
Былога мытніка і сацыял-дэмакрата суд зняволіў на 5 гадоў
Былога работніка мытні і актывіста Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада", які паходзіць з Дуброўна Віцебскай вобласці Мікалая Куляшова затрымалі ў верасні 2022 года.
У Мёрах за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў суд пакараў штрафамі швачку і беспрацоўную
Суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч 27 сакавіка пакарала буйнымі штрафамі беспрацоўную Тамару Масленік і швачку Людмілу Лазоўскую адпаведна на 740 і 555 рублёў. Падставай для такога рашэння сталі пратаколы, якія паступілі ў суд з РАУС Міёрскага райвыканкама.
Судовыя ўлады пазбавілі рэгістрацыі рэспубліканскую ветэрынарную асацыяцыю
Вярхоўны суд 9 лютага прыняў рашэнне ліквідаваць грамадскае аб'яднанне "Беларуская ветэрынарная асацыяцыя". Ініцыятарамі знішчэння чарговай недзяржаўнай некамерцыйнай структуры сталі чыноўнікі з Упраўлення па пытаннях некамерцыйных арганізацый Міністэрства юстыцыі.
Да жыхароў Віцебску, асуджаных раней па «палітычных» артыкулах, будзе штомесяц заходзіць міліцыя
Пра тое, што такую інфармацыю агучыў міліцыянт, які прыходзіў да яе дадому 10 красавіка, паведаміла ў Фэйсбуку жыхарка Віцебску Тамара Ільіна. У студзені 2021 года яе затрымалі ў прыгарадным Шпілёўскім лесе разам з яшчэ шасцю жанчынамі і абвінавацілі ў несанкцыянаваным пікетаванні. Спадарыні выйшлі папрактыкавацца ў скандынаўскай хадзе, але апынуліся ў пастарунку. Іх 8 гадзінаў трымалі пад вартай без ежы і магчымасці прыняць лекі, нягледзячы на тое, што палова затрыманых віцяблянак была ўжо ў пенсійным веку... Пасля гэтага выпадку пенсіянерка Тамара Ільіна трапіла ў нейкі «спіс», паводле якога міліцыянты ладзяць свае рэйды.
«Слово офицера». Спецпраект раённай газеты для дэзінфармацыі жыхароў Расоншчыны
Мясцовая газета распачала на сваіх старонках так званую «дыялогавую пляцоўку» пад назовам «Слово офицера», але не для дыялогу з чытачамі, а для маналогаў чатырох жыхароў рэгіёну, якія маюць вайсковыя званні. Гэта падпалкоўнік у адстаўцы Грыгорый Русіновіч кіраўнік раённай арганізацыі ГА "Белорусский союз офицеров", чалец гэтай арганізацыі, маёр Сяргей Дубкоў -- былы супрацоўнік Расонскага РАУС, падпалкоўнік Віктар Вашчанка, які служыў у МУС СССР, і Уладзімір Сакалоў – маёр МУС Расейскай Федэрацыі. На думку рэдакцыі, яны «ведаюць крыху болей за шэраговага чалавека, уважліва сочаць за абстаноўкай у краіне і ў свеце і гатовыя абмяркоўваць важныя грамадска-палітычныя падзеі».
У Воршы, за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў, аштрафавалі начальніка аховы працы
Суддзя суда Аршанскага раёна і Оршы Юлія Вяршыніна 24 сакавіка за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў у сацыяльнай сетцы Facebook аштрафавала на 925 рублёў начальніка аховы працы і прамысловай бяспекі РУП Віцебскай філіі «Аршанская ЦЭЦ» Кацярыну Паўтарацкую.
Пасля 10 сутак арышту полацкі навуковец не выйшаў на волю
Кандыдата філасофскіх навук Ігара Бортніка не выпусцілі з ІЧУ пасля адбыцця ім прысуджаных 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Улады працягваюць яго ўтрымліваць у няволі, не гледзячы на тое, што Ігар мае сур'ёзныя праблемы са здароўем.