Расейскія дэсантнікі з 15 па 18 красавіка возьмуць удзел у тактычным вучэньні сумесна зь сіламі спэцапэрацыяў узброеных сіл Рэспублікі Беларусь пад Віцебскам, паведаміў журналістам у сераду прадстаўнік упраўленьня прэс-службы і інфармацыі Мінабароны Расеі па паветрана-дэсантных войсках падпалкоўнік Яўген Мяшкоў. Расею на вучэньні будзе прадстаўляць дэсантна-штурмавое падразьдзяленьне Пскоўскага злучэньня ПДВ.

Апублікавана ў Рознае

У Мёрах працягваюцца вайсковыя вучэньні. Дзеля іх правядзеньня вайскоўцам былі аддадзеныя спартовая школа і стадыён, на якіх усталявалі блёкпосты, у выніку чаго жыхары гораду ня могуць займацца спортам. Гэта выклікае вялікае незадавальненьне ў жыхароў Мёраў, кажа каардынатар аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Багуслаў Мацук.

Апублікавана ў Рознае

У сувязі з праверкай ступені падрыхтаванасьці «тэрытарыяльнай абароны» гарадок Мёры пераведзены на ваеннае становішча, дзейнічае камэнданцкі час. З гораду і раёну мабілізавана больш за 200 чалавек, шмат вайскоўцаў прыехала зь іншых рэгіёнаў. У генштаб ператвораная ДЮСШ, заняты гарадзкі стадыён. Гэтая тэрыторыя абнесеная барыкадамі зь мяхоў зь пяском.

Апублікавана ў Рознае

17 студзеня падчас палявога выхаду на палігоне Лосьвіда ў Віцебскім гарнізоне ў падразьдзяленьні сіл спэцыяльных апэрацыяў прапаршчык ненаўмысна стрэліў зь пісталету ПМ. У выніку лёгкае раненьне ў мяккія тканкі нагі атрымаў вайсковец тэрміновай службы. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.

Апублікавана ў Рознае