Панядзелак, 07 Красавік 2014

Расейскія дэсантнікі прыбудуць на Віцебшчыну

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Расейскія дэсантнікі з 15 па 18 красавіка возьмуць удзел у тактычным вучэньні сумесна зь сіламі спэцапэрацыяў узброеных сіл Рэспублікі Беларусь пад Віцебскам, паведаміў журналістам у сераду прадстаўнік упраўленьня прэс-службы і інфармацыі Мінабароны Расеі па паветрана-дэсантных войсках падпалкоўнік Яўген Мяшкоў. Расею на вучэньні будзе прадстаўляць дэсантна-штурмавое падразьдзяленьне Пскоўскага злучэньня ПДВ.

“Актыўныя дзеяньні і баявыя стрэльбы аэрамабільных падразьдзяленьняў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і дэсантна-штурмавога падразьдзяленьня ПДВ Расеі, якія ўдзельнічаюць у вучэньні, будуць праходзіць на палігоне “Лосьвіда” (Віцебская вобласьць)”, - сказаў Мяшкоў. Ён падкрэсьліў, што вучэньне рэглямэнтаванае плянам міжнароднай дзейнасьці Мінабароны РФ на 2014 год.

РИА Новости