У судзе Андрэй прызнаўся ў тым, што ён на сваёй старонцы ў сацыяльнай сеткі «Аднакласнікі» быў падпісаны на групы «Люстэрка. Навіны» і «NEXTA», якія ўлады раней занеслі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Сваю віну прызнае і разумее, што здзейсніў размяшчэнне і захоўванне з мэтай далейшага распаўсюджвання на сваёй старонцы інфармацыі экстрэмісцкага характару.
Суддзя Калінічэнка з улікам прызнання віны і на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП пакарала Вайдашэвіча адміністрацыйным спагнаннем у выглядзе арышту на тэрмін роўным пятнаццаці суткам.
Вольга Дудкіна