Субота, 08 Люты 2014

Жыхары Мёраў абураюцца вайсковымі вучэньнямі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Жыхары Мёраў абураюцца вайсковымі вучэньнямі Фота: Міёрскія навіны

У Мёрах працягваюцца вайсковыя вучэньні. Дзеля іх правядзеньня вайскоўцам былі аддадзеныя спартовая школа і стадыён, на якіх усталявалі блёкпосты, у выніку чаго жыхары гораду ня могуць займацца спортам. Гэта выклікае вялікае незадавальненьне ў жыхароў Мёраў, кажа каардынатар аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Багуслаў Мацук.

Апроч таго, на былым вайсковым аэрадроме сканцэнтраваная вялікая колькасьць танкаў і іншай вайсковай тэхнікі. Кажуць, што яго будуць выкарыстоўваць пад палігон для стрэльбішчаў, у той час як аэрадром для гэтага не прыстасаваны, ён знаходзіцца непасрэдна ля гораду і за 50 мэтраў ад трасы Мёры-Дрыса.

«Так і да бяды нядоўга. Нейкая гульня мускуламі. Каму яна трэба?» – задаецца пытаньнем Багуслаў Мацук. Паводле яго словаў, вайскоўцы самі ня ведаюць, колькі будуць працягвацца вучэньні.

Багуслаў Мацук таксама распавёў, што 5 лютага разам з журналістамі былі затрыманыя і двое актывістаў БХД – Сяржук Васільеў і Валер Валажонак.

Што тычыцца праблемы з ацяпленьнем (паводле паведамленьняў мэдыяў, 20 студзеня ў Мёрах здарылася буйная аварыя цеплавых сетак), у выніку якой замярзаюць дамы больш як тысячы жыхароў, то 6 лютага грамадзкі актывіст Язэп Цітовіч падаў у мясцовы райвыканкам подпісы за хутчэйшае вырашэньне праблемы.

БХД