17 студзеня падчас палявога выхаду на палігоне Лосьвіда ў Віцебскім гарнізоне ў падразьдзяленьні сіл спэцыяльных апэрацыяў прапаршчык ненаўмысна стрэліў зь пісталету ПМ. У выніку лёгкае раненьне ў мяккія тканкі нагі атрымаў вайсковец тэрміновай службы. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.
Пацярпеламу была неадкладна аказаная першая мэдычная дапамога, пасьля чаго ён дастаўлены ў мэдычную ўстанову па месцы дысьлякацыі вайсковай часткі. Ніякай пагрозы для жыцьця вайскоўца няма. Падрабязнасьці здарэньня высьвятляюцца камісіяй Мінабароны.
Крыніца: БелаПАН