Жыхары Віцебска просяць чыноўнікаў абсталяваць месцы для бяспечнага катання з горак
Праз петыцыю №5711 на інфармацыйнай платформе “Зручны горад” гарадскія актывісты збіраюць подпісы для звароту да ўладаў з прапановай абсталяваць у Віцебску некалькі месцаў для зімовага катання, якія б адпавядалі патрабаванням бяспечнага спуску з горак. Петыцыю пакуль падпісалі два дзясяткі гараджан, але збор подпісаў працягваецца.
Жыхары Віцебска просяць мясцовыя ўлады адрамантаваць лесвіцу ў парку 30-годдзя УЛКСМ
На платформе “Зручны горад” 16 кастрычніка з’явілася петыцыя №5712, у якой група мясцовых актывістаў просяць кіраўніцтва Віцебскага гарвыканкама адрамантаваць лесвіцу ў парку 30-годдзя УЛКСМ у Віцебску. Зварот ужо падтрымалі 19 жыхароў горада і збор подпісаў працягваецца.
Уладзіміра Андрэйчанку абвясцілі Ганаровым грамадзянінам Віцебска
Шмат для каго з жыхароў горада гэта стала сюрпрызам. Тым болей, што ў абвестцы на сайце гарвыканкама напісана, нібыта пра наданне Андрэйчанку гэтага статусу «хадайнічалі працоўныя калектывы абласнога цэнтра мясцовыя філіялы газавай і энэргетычнай гаспадаркі, філіял «Белтэлекама», кандытарская фабрыка «Віцьба». А падставай для ўшанавання былога старшыні аблвыканкама, 74-гадовага Уладзіміра Андрэйчанкі стаў «высокі прафесіяналізм, значны ўнёсак і дзяржаўнае будаўніцтва і сацыяльна-эканамічнае развіццё горада і вобласці».
Віцебскія урбаністы просяць улады пабудаваць у горадзе грамадскую прыбіральню
Зусім нядаўна на плацформе “Зручны горад” з'явілася петыцыя №5714 з назвай ”Грамадская прыбіральня ў горадзе Віцебску” у якой гараджане звяртаюцца да новага кіраўніка Віцебскага гарвыканкама Генадзю Сабынічу з просьбай адшукаць грошы для таго, каб ужо ў 2024 годзе пабудаваць сучасную прыбіральню.
Гарвыканкам адмовіўся назваць адну з вуліц Віцебска імем Генадзя Бураўкіна
Адмову атрымалі складальнікі петыцыі, якія звярталіся да гарадскіх уладаў з просьбай або перайменаваць адну з вуліц абласнога цэнтра, або назваць імем Генадзя Бураўкіна новую вуліцу. У лісце, падпісаным, намеснікам старшыні гарвыканкама Паўлам Манаком, прызначаным на гэтую пасаду два з паловай месяцы таму, гаворыцца, што больш мэтазгодна ўшанаваць памяць выбітнага паэта і грамадскага дзеяча ў Менску, Полацку ці Расонах. Маўляў, з гэтымі населенымі пунктамі найбольш цесна звязаны яго жыццёвы і творчы шлях.
Прыняты бюджэт Віцебска эксперты ацэньваюць як невыканальны
Напрыканцы снежня мінулага года дэпутаты гарсавета зацвердзілі інвестыцыйную праграму і бюджэт Віцебска на 2023 год. На думку незалежных экспертаў, эканамічная праграма віцебскіх улад выглядае залішне аптымістычнай з прычыны страты рынкаў збыту Украіны і заходніх краін, дэградацыі гарадской прамысловасці і палітычнай і эканамічнай эміграцыі кваліфікаваных працаўнікоў у Расію, у Польшчу і ў дзяржавы Балтыі.
Жыхары Віцебску лічаць, што аварыйнасць дарожнай і пешаходнай інфраструктуры блізкая да катастрафічнай
Таму гарадскія актывісты патрабуюць ад уладаў тэрмінова адрамантаваць траўманебяспечныя дэфектныя ўчасткі на вуліцах Віцебска. Гэтае патрабаванне рэалізавана ў петыцыі №5525 на партале «Зручны горад», і яе ініцыятары прапануюць усім зацікаўленым віцяблянам падтрымаць сваім подпісам гэтую ініцыятыву.
Агульнагарадскі суботнік адбыўся, але пытанні аб яго законнасці засталіся
Па ініцыятыве ўладаў Віцебска 15 кастрычніка прайшоў агульнагарадскі суботнік, у якім прынялі ўдзел больш за 56 тысяч гараджан. Удзельнікі суботніка працавалі на сваіх працоўных месцах або ажыццяўлялі добраўпарадкаванне тэрыторый і сацыяльных і іншых аб'ектаў. Падчас гэтага мерапрыемства віцябляне зарабілі 344 тысячы рублёў. Гэтыя грошы ўжо пералічаны на рахунак гарадскога выканаўчага камітэта. Як і раней узнікаюць пытанні аб добраахвотнасці ўдзелу людзей у гэтым сумнеўным "свяце працы".
Віцебскія ўлады распачалі працэдуру ліквідацыі сельгаспрадпрыемства "Тулава"
Дзяржаўнае прадпрыемства "Эксперыментальная база "Тулава" з 17 жніўня знаходзіцца ў стане ліквідацыі. Яно мае 2 млн. рублёў доўгу, ёсць запазычанасці выплат у бюджэт і ў пенсіённы фонд. Але ліквідацыя сельгаспрадпрыемства адкрывае перад уладамі Віцебска магчымасць выкарыстання яго земляў пад камерцыйную забудову.
Віцебскі гарвыканкам не ўбачыў правапарушэння ў несанкцыянаваным мітынгу з удзелам «Белай Русі» і БРСМ
Гарадскія ўлады даслалі адказ на петыцыю, напісаную з нагоды відавочнага правапарушэння – несанкцыянаванага мітынгу, які прайшоў 9 траўня каля консульства Латвіі ў Віцебску. У той дзень некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся ў скверы насупраць консульства, спявалі песні, разгарнулі плакаты, з надпісамі пра тое, што Беларусь і Латвія – суседзі, што «нельга перапісваць гісторыю», і што трэба спыніць НАТА.