Добры дзень, дарагія беларусы!
Мяне клічуць Аляксандр Корнышаў. У 2020 годзе я займаў пасаду намесніка кіраўніка грамадскай арганізацыі «Альтэрнатыва», а зараз з'яўляюся ўладальнікам незалежнага інтэрнэт-СМІ «Віцебскі кур'ер news» і рэдактарам «Навіны Варшавы».
Пасля таго, як у кастрычніку 2020 года затрымалі Алега Корбана, я прыняў рашэнне з'ехаць ва Украіну. Адразу пасля таго, як я выехаў з Беларусі, Следчы камітэт пачаў актыўна шукаць мяне па месцы жыхарства і рэгістрацыі. І пасля таго, як органы следства пераканаліся, што мяне няма на тэрыторыі Беларусі, мне прапанавалі з'явіцца на допыт па прыездзе на радзіму.
Алег Корбан - кіраўнік грамадскай арганізацыі "Альтэрнатыва". Мужчына быў затрыманы 25 кастрычніка 2020 года і асуджаны па артыкуле 342 КК РБ (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) на 1 год і 6 месяцаў умоўна. Да суда правёў за кратамі паўгода.
Сёння мяне зноў актыўна шукаюць на адрас рэгістрацыі ў Беларусі. Гэтым разам з-за рэпостаў, якія я рэгулярна раблю ў сваіх сацсетках са свайго ж выдання «Витебский курьер news». Да маіх блізкіх прыходзілі з ператрусам - такое здаралася і раней, але візіты сталі рэгулярнымі пасля таго, як у лютым гэтага года я прыняў удзел у праграме "Беларус беларусу" на тэлеканале "Белсат". Таксама мяне ўключылі ў «экстрэмісцкі спіс» на сайце МУС за ўдзел у выбарах у Каардынацыйную раду ад спісу «Еўрапейскі выбар» і завялі 2 крымінальныя справы.
Цяпер я знаходжуся ў Польшчы. У гэтай краіне я атрымаў міжнародную абарону, але прыйшла бяда: я цяжка захварэў і зараз практычна не хаджу, таму што з-за хваробы былі разбураны абодва тазасцегнавыя суставы (некроз галоўкі тазасцегнавых суставаў).
BYSOL мае пацвярджальныя медыцынскія дакументы.
Мне ўжо зрабілі аперацыю па NFZ (медыцынская страхоўка) і замянілі адзін сустаў. Наперадзе доўгая рэабілітацыя, потым яшчэ адна аперацыя, потым зноў рэабілітацыя. Усё гэта будзе пакрыта страхоўкай. Але засталася адна вялікая праблема: лячэнне расцягнецца мінімум на год - час калі я буду маламабільным. Магчыма, калі мне стане лягчэй, я змагу падзарабляць, аднак зараз пра гэта гаворкі ісці не можа, таму што ўсе мае сілы сыходзяць на аднаўленне. І мне патрэбна ваша дапамога.
Мне трэба неяк пражыць адзін год у Польшчы да моманту, пакуль я не ўстану (у прамым сэнсе) на ногі. Я маю патрэбу ў вельмі простых рэчах, якія сам сабе цяпер не магу забяспечваць: ежа, жыллё і сувязь.
Вельмі спадзяюся, на вашу дапамогу, таму што вы - усё, што ў мяне ёсць.
І калі ёсць хто з Віцебска, заходзіце на мой партал "Віцебскі кур'ер news", каб заставацца разам. А калі хто жыве ў Варшаве, запрашаю на "Навіны Варшавы".
З павагай, Аляксандр Корнышаў.