Нядзеля, 26 Май 2024

У грамадзянскага актывіста ўлады арыштавалі машыну і збіраюцца прадаць яе з "малатка"

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

На пляцоўцы па продажы арыштаванай маёмасці на пачатку мая з’явілась аб’ява па продажы аўтамашыны Audi-100, якая належыць палітвязню Пятру Іванову, 65-гадоваву грамадзяніну Расіі, які жыў у Віцебску, і шмат гадоў быў грамадскім актывістам і праваабаронцам, а ў мінулым - савецкім і расейскім марскім афіцэрам.

20 снежня 2022 года справу разгледзеў суддзя Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці Сасноўскі Зміцер. Палітвязень быў асуджаны на 2,5 гады па арт. 188 (Паклёп) Крымінальнага кодэкса. І на падставе прыгавору суда, які ўступіў у законную сілу 14 красавіка 2023 года, Іваноў быў уключаны ў спіс датычных да экстрэмісцкай дзейнасці.

Спачатку Пятра Яўстаф'евіча абвінавачвалі ў тым, што ён незаконна перасек беларуска-расейскую мяжу, пасля таго як вярнуўся ў Віцебск, са Смаленскай вобласці, куды ён па рашэнні выдвараны беларускімі ўладамі.

Падчас следства, абвінавачанне было дапоўнена артыкулам 188 (Паклёп) КК РБ. Па версіі следства, Іваноў у сваіх скаргах публічна бяздоказна абвінаваціў супрацоўнікаў віцебскага СІЗА, якія нібыта здзейснілі ў дачыненні да яго цяжкія службовыя злачынствы.

Амбасада Расіі, куды ён чатыры разы звяртаўся па консульскую и прававую дапамогу, кінула расіяніна на водкуп беларускім уладам. Работнік пасольства толькі адзін раз наведаў 64-гадовага Іванова, 15 чэрвеня 2022 года, калі той знаходзіўся ў СІЗА. Цяпер Іваноў, у мінулым марскі афіцэр, сябр партыі "Адзіная Расія" адбывае пакаранне ў Магілёве. У 2014 годзе ў Віцебску сумесна з адстаўнымі вайскоўцамі заснаваў і спрабаваў зарэгістраваць міжнародную грамадскую арганізацыю "За сумленную ўладу".

Асуджаны неаднаразова звяртаўся за абаронай і заступніцтвам да амбасадара РФ у Беларусі Барыса Грызлова з заявамі аб «выдзяленні на тэрыторыі Расіі жылля мне і маім сваякам, падвергнутых антырасейскімі неанацыстамі ў РБ тэрору і рабаванню». Пасля чацвёртага звароту, трэці сакратар расійскага пасольства Максімаў паведаміў Іванову, што перапіска з ім, па пытаннях абароны ад самавольства беларускіх улад, спынена.

У цяперашні час Іваноў адбывае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў магілёўскай папраўчай калоніі №15.

Вольга Апіна